Жылічы (Івейскі раён)
Жылічы лац. Žyličy | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гарадзенская |
Раён: | Івейскі |
Сельсавет: | Юрацішкаўскі |
Насельніцтва: | 28 чал. (2009) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | |
Паштовы індэкс: | 231350 |
СААТА: | 4229857046 |
Нумарны знак: | 4 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°1′0″ пн. ш. 25°52′54″ у. д. / 54.01667° пн. ш. 25.88167° у. д.Каардынаты: 54°1′0″ пн. ш. 25°52′54″ у. д. / 54.01667° пн. ш. 25.88167° у. д. |
± Жылічы |
Жы́лічы[1] — вёска ў Івейскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Жылічы ўваходзяць у склад Юрацішкаўскага сельсавету.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У сярэдзіне XIX ст. вёска ў Юрацішкаўскай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. У 1861 годзе 42 рэвіскія душы, дзяржаўная ўласнасьць, у складзе Трабскага казённага таварыства. У 1897 годзе 22 двары, 159 жыхароў. У 1909 годзе 32 двары, 191 жыхар, якія мелі 65 кароў, 21 каня, 341 дзесяціну зямлі.
У 1921—1939 гадах у Юрацішкаўскай гміне Валожынскага павету Наваградзкага ваяводзтва Польшчы. У 1921 г. 20 двароў, 96 жыхароў.
З 12 кастрычніка 1940 году вёска (36 двароў, 162 жыхары) у Юрацішкаўскім сельсавеце Юрацішкаўскага раёну. З 26 чэрвеня 1941 году да 7 ліпеня 1944 году пад нямецкай акупацыяй. У 1949 г. арганізаваны калгас «Ударнік». З 1960 году ў калгасе імя К.С.Заслонава. З 20 студзеня 1960 году ў Івейскім раёне. З 3 траўня 1962 году ў Юрацішкаўскім пасялковым савеце. У 1970 г. 137 жыхароў, у 1986 г. 37 двароў, 84 жыхары.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1999 год — 51 чалавек, 30 двароў
- 2009 год — 28 чалавек[2]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 218
- ^ Вынікі перапісу
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Іўеўскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2002. — 510 с.: іл. ISBN 985-6302-45-5.