Гумнішчы (Гарадзенская вобласьць)
Гумнішчы лац. Humniščy | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гарадзенская |
Раён: | Івейскі |
Сельсавет: | Юрацішкаўскі |
Насельніцтва: | 1 чал. (2009) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | |
Паштовы індэкс: | 231350 |
СААТА: | 4229857031 |
Нумарны знак: | 4 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°7′37″ пн. ш. 25°53′46″ у. д. / 54.12694° пн. ш. 25.89611° у. д.Каардынаты: 54°7′37″ пн. ш. 25°53′46″ у. д. / 54.12694° пн. ш. 25.89611° у. д. |
± Гумнішчы |
Гу́мнішчы[1] — вёска ў Івейскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Уваходзіць у склад Юрацішкаўскага сельсавету.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 2-й палове XIX ст. вёска ў Юрацішкаўскай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. У 1861 годзе 21 рэвіская душа, у складзе маёнтку Бокшышкі памешчыка Дмахоўскага. У 1905 годзе ў Трабскай воласьці, 18 двароў, у 1909 годзе 127 жыхароў.
У 1921—1939 гадах у Валожынскім павету Наваградзкага ваяводзтва Польшчы.
З 12 кастрычніка 1940 году вёска (11 двароў, 76 жыхароў) у Трабскім сельсавеце Юрацішкаўскага раёну. У 1949 годзе арганізаваны калгас імя К. Я. Варашылава. З 20 студзеня 1960 году ў Івейскім раёне. Уваходзіла ў склад экспэрымэнтальнай базы «Чарнэлі». З 3 траўня 1962 году ў Юрацішкаўскім пасялковым савеце. У 1970 годзе 52 жыхары. Потым у складзе калгасу «Чарнэлі».
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1999 год — 6 чалавек, 4 двары
- 2010 год — 1 чалавек[2]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 218
- ^ Вынікі перапісу
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Іўеўскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2002. — 510 с.: іл. ISBN 985-6302-45-5.