Яросьмішкі
Яросьмішкі | |
трансьліт. Jarośmiški | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гарадзенская |
Раён: | Іўеўскі |
Сельсавет: | Юрацішкаўскі |
Насельніцтва: | 21 чал. (2009) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1595 |
Паштовы індэкс: | 231350 |
СААТА: | 4229857181 |
Нумарны знак: | 4 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°4′24″ пн. ш. 25°53′36″ у. д. / 54.07333° пн. ш. 25.89333° у. д.Каардынаты: 54°4′24″ пн. ш. 25°53′36″ у. д. / 54.07333° пн. ш. 25.89333° у. д. |
Яросьмішкі на мапе Беларусі ± ![]() ![]() Яросьмішкі |
Яро́сьмішкі[1] — вёска ў Іўеўскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Уваходзіць у склад Юрацішкаўскага сельсавету.
Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У сярэдзіне XIX ст. вёска і фальварак у Юрацішкаўскай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. У 1861 г. 22 рэвіскія душы, дзяржаўная ўласнасьць, адносілася да Трабскага казённага таварыства. У 1897 г. 12 двароў, 69 жыхароў. У 1905 г. вяскоўцы мелі 117 дзесяцін зямлі, у фальварку 7 жыхароў, 29 дзесяцін зямлі. У 1909 г. у вёсцы 14 двароў, 108 жыхароў, якія мелі 29 кароў, 11 коней.
У 1921—1939 гадах у Юрацішкаўскай гміне Валожынскага павету Наваградзкага ваяводзтва Польшчы. У 1934 г. зь вёскі на хутары перасяліліся 13 двароў.
З 12 кастрычніка 1940 году вёска (29 двароў, 115 жыхароў) і засьценак (10 двароў) у Макуцкім сельсавеце Юрацішкаўскага раёну. З 26 чэрвеня 1941 году да 7 ліпеня 1944 году пад нямецкай акупацыяй. У 1950 г. арганізаваны калгас імя А. А. Андрэева. Пазьней у саўгасе, затым у экспэрымэнтальнай базе «Чарнэлі». З 16 ліпеня 1954 году ў Юрацішкаўскім сельскім, з 3 траўня 1962 году пасялковым савеце. З 20 студзеня 1960 году ў Іўеўскім раёне. У 1970 г. 131 жыхар. Потым у складзе калгасу «Чарнэлі».
Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- 2010 год — 21 чалавек[2]
- 1999 год — 31 чалавек, 18 двароў
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 219
- ^ Вынікі перапісу
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Памяць: Іўеўскі раён. — Мінск: Белта, 2002.