Пунішчы
| Пунішчы лац. Puniščy | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Гарадзенская |
| Раён | Івейскі |
| Сельсавет | Юрацішкаўскі |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 54°05′56″ пн. ш. 25°57′12″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 20 чал. (2009) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | |
| Паштовы індэкс | 231350 |
| СААТА | 4229857131 |
| Нумарны знак | 4 |
| Пунішчы на мапе Беларусі ± Пунішчы | |
Пу́нішчы[1] — вёска ў Івейскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Уваходзіць у склад Юрацішкаўскага сельсавету.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У сярэдзіне XIX ст. вёска ў Трабскай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. У 1861 г. 12 рэвіскіх душ, адносілася да маёнтку Бокшышкі Дмахоўскіх. У 1888 г. 5 двароў, 60 жыхароў, у 1897 г. 6 двароў, 53 жыхары, у 1905 г. 69 дзесяцін зямлі.
У 1921—1939 гг. у Трабскай гміне Валожынскага павету Наваградзкага ваяводзтва Польшчы. У 1921 г. 18 двароў, 95 жыхароў.
З 12 кастрычніка 1940 году вёска (22 двары, 98 жыхароў) у Росьцеўшчынскім сельсавеце Юрацішкаўскага раёну. З 1949 году ў складзе калгасу «1 Мая», пазьней у саўгасе, затым у экспэрымэнтальнай базе «Чарнэлі». З 20 студзеня 1960 году ў Івейскім раёне. З 3 траўня 1962 году ў Юрацішкаўскім пасялковым савеце. У 1970 г. 74 жыхары. Потым у складзе калгасу «Чарнэлі».
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 2010 год — 20 чалавек[2]
- 1999 год — 35 чалавек, 19 двароў
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 219
- ↑ Вынікі перапісу
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Іўеўскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2002. — 510 с.: іл. ISBN 985-6302-45-5.