Царква Сьвятога Мікалая (Юрацішкі)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Царква Сьвятога Мікалая
| |
Мікольская царква, 1915 г.
| |
Краіна | Беларусь |
Мястэчка | Юрацішкі |
Каардынаты | 54°01′44.80″ пн. ш. 25°55′55.90″ у. д. / 54.0291111° пн. ш. 25.9321944° у. д.Каардынаты: 54°01′44.80″ пн. ш. 25°55′55.90″ у. д. / 54.0291111° пн. ш. 25.9321944° у. д. |
Канфэсія | Беларускі экзархат |
Эпархія | Лідзкая япархія[d] |
Архітэктурны стыль | народнае дойлідзтва Беларусі[d] |
Першае згадваньне | 1520 |
Сайт | yuratkhram.by |
Царква Сьвятога Мікалая | |
Царква Сьвятога Мікалая на Вікісховішчы |
Царква Сьвятога Мікала — помнік архітэктуры пачатку XIX стагодзьдзя ў Юрацішках. Знаходзіцца ў паўднёвай частцы мястэчка, на гістарычнай Трабскай вуліцы[a]. Пры пабудове была ў юрысдыкцыі Сьвятога Пасаду, цяпер — у валоданьні Маскоўскага патрыярхату. Твор традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры, часткова зруйнаваны Маскоўскім патрыярхатам.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першую драўляную царкву ў Юрацішках збудавалі каля 1520 году з фундацыі канцлера Альбрэхта Гаштольда і яго жонкі Соф’і з князёў Вярэйскіх.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 год), калі Юрацішкі апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, царква працягвала дзеяць як уніяцкая. Апошнюю драўляную царкву, відаць, збудавалі ў пачатку XIX ст. Па гвалтоўнай ліквідацыі Ўніяцкай царквы ў 1839 годзе расейскія ўлады адабралі будынак царквы ў Сьвятога Пасаду і перадалі ў валоданьне Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы).
У 1840 годзе праводзіўся капітальны рамонт. У 1864 або 1867 годзе над прытворам паставілі званіцу з шатром, завершаным купалам-цыбулінай.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]За савецкім часам царква не зачынялася. У 2007 годзе замест бляшанага купала-бані над дахам паставілі пазалочаны купал-цыбуліну, а ў 2009 годзе сьцены абабілі жоўтым сайдынгам. 5 лютага 2012 годзе ў час набажэнства ў царкве здарыўся пажар, па якім будынак абклалі цэглай, чым зьмянілі архітэктурнае аблічча помніка да непазнавальнасьці.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры. Гэта быў 3-зрубны будынак, які складаўся з прастакутнага ў пляне асноўнага аб’ёма, 5-граннай апсыды і квадратнага ў пляне бабінца. Зрубы аднолькавай вышыні завяршаліся агульнай прафіляванай цягай карніза. Асноўны аб’ём і апсыда накрываліся 2-схільным дахам з вальмамі над апсыдай і трыкутнымі навісямі ў месцах злучэньня зрубаў. З бакоў апсыды знаходзіліся нізкія сымэтрычныя прыбудовы, разьмешчаныя на адной лініі з бакавымі сьценамі асноўнага зруба. Бабінец завяршаўся чацьверыковай шатровай званіцай з купалам. Гарызантальна ашаляваныя сьцены аздабляліся шырокімі лапаткамі[1].
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Савецкая, 27
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.