Лабачы (Івейскі раён)
Лабачы лац. Labačy | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гарадзенская |
Раён: | Івейскі |
Сельсавет: | Юрацішкаўскі |
Насельніцтва: | 20 чал. (2009) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | |
Паштовы індэкс: | 231350 |
СААТА: | 4229857091 |
Нумарны знак: | 4 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°1′39″ пн. ш. 25°50′26″ у. д. / 54.0275° пн. ш. 25.84056° у. д.Каардынаты: 54°1′39″ пн. ш. 25°50′26″ у. д. / 54.0275° пн. ш. 25.84056° у. д. |
± Лабачы |
Лабачы́[1] — вёска ў Івейскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Лабачы ўваходзяцьу склад Юрацішкаўскага сельсавету.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У сярэдзіне XIX ст. вёска ў Юрацішкаўскай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. У 1861 годзе ў вёсках Лабачы і Малахі (цяпер не існуе) 21 рэвіская душа, адносіліся да маёнтку Якунь памешчыка Дмахоўскага. У 1897 годзе 10 двароў, 88 жыхароў. У 1905 годзе 88 жыхароў, 120 дзесяцін зямлі, у 1909 годзе 15 двароў, 95 жыхароў, якія мелі 102 дзесяціны зямлі, 21 карову, 14 коней.
У 1921—1939 гг. у Юрацішкаўскай гміне Валожынскага павету Наваградзкага ваяводзтва Польшчы.
З 12 кастрычніка 1940 году вёска (26 двароў, 124 жыхары) у Макуцкім сельсавеце Юрацішкаўскага раёну. Працавала пачатковая школа. З 26 чэрвеня 1941 году да 7 ліпеня 1944 году пад нямецкай акупацыяй. У 1950 г. арганізаваны калгас «Новае жыцьцё». Пазьней уваходзіла ў склад экспэрымэнтальнай базы «Чарнэлі». З 16 ліпеня 1954 году ў Юрацішкаўскім сельскім, з 3 траўня 1962 году пасялковым савеце. З 20 студзеня 1960 году ў Івейскім раёне. У 1970 г. 136 жыхароў. Потым у складзе калгасу імя К. С. Заслонава. Працавала крама.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 2010 год — 28 чалавек[2]
- 1999 год — 41 чалавек, 26 двароў
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 218
- ^ Вынікі перапісу
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Іўеўскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2002. — 510 с.: іл. ISBN 985-6302-45-5.