Вайніліха
| Вайніліха лац. Vajnilicha | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Гарадзенская |
| Раён | Івейскі |
| Сельсавет | Юрацішкаўскі |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 54°03′04″ пн. ш. 25°55′04″ з. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 4 чал. (2009) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | |
| Паштовы індэкс | 231350 |
| СААТА | 4229857016 |
| Нумарны знак | 4 |
| Вайніліха на мапе Беларусі ± Вайніліха | |
Вайні́ліха[1] — хутар у Беларусі, каля вытоку ракі Чапунькі. Уваходзіць у склад Юрацішкаўскага сельсавету Івейскага раёну Гарадзенскай вобласьці.
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вуйнла (Vuinla) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -вуйн- (-войн-, -вун-) (імёны ліцьвінаў Вайнейка, Войнар, Войнат; германскія імёны Vunnecho, Wunar, Wonnat) паходзіць ад старагерманскага wunna, гоцкага wunands 'шчаснасьць, задаволенасьць', ісьляндзкага vænn 'прыемны', нямецкага gewohnt 'задаволены'[3].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У 2-й палове XIX ст. засьценак у Трабскай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. У 1905 г. 28 жыхароў, 105 дзесяцін зямлі. У 1909 г. 2 двары, 11 жыхароў.
У 1921—1939 гг. у Юрацішкаўскай гміне Валожынскага павету Наваградзкага ваяводзтва Польшчы. У 1921 г. 7 двароў, 36 жыхароў.
З 12 кастрычніка 1940 году засьценак (8 двароў, 63 жыхары) у Юрацішкаўскім сельскім (з 5 сакавіка 1962 году пасялковым) савеце Юрацішкаўскага, з 20 студзеня 1960 году Івейскага раёнаў. З 1949 году ў калгасе імя К. С. Заслонава. У 1970 г. 29 жыхароў, у саўгасе «Трабы». Потым у складзе калгасу «Чарнэлі».
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1999 год — 8 чалавек, 3 двары
- 2010 год — 4 чалавекі[4]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 218.
- ↑ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 15, 1973. S. 61 (307).
- ↑ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ↑ Вынікі перапісу
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Іўеўскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2002. — 510 с.: іл. ISBN 985-6302-45-5.