Перайсьці да зьместу

Ляпешкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ляпешкі
лац. Lapieški
Населены пункт
Краіна Беларусь
Вобласьць Гарадзенская
Раён Івейскі
Сельсавет Юрацішкаўскі
Часавы пас
Каардынаты 54°03′53″ пн. ш. 25°54′58″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 363 чал. (2009)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код
Паштовы індэкс 231350
СААТА 4229857086
Нумарны знак 4
Ляпешкі на мапе Беларусі ±
Ляпешкі
Ляпешкі
Ляпешкі
Ляпешкі
Ляпешкі
Ляпешкі
Чыгуначная станцыя Юрацішкі

Ляпе́шкі[1] — вёска ў Івейскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Уваходзіць у склад Юрацішкаўскага сельсавету.

У вёсцы знаходзіцца чыгуначная станцыя Юрацішкі.

Вёска заснавана прыкладна ў XVІІ стагодзьдзі.

Вёска была часткай Трабскага стараства (апошнімі старастамі Трабскімі былі Паплаўскія), а пазьней стала дзяржаўным паселішчам. У Расейскай імперыі ўваходзіла ў Юрацішкаўскую воласьць Ашмянскага павета. У 1866 годзе ў вёсцы было 6 двароў, там пражывалі 67 праваслаўных хрысьціян і 6 католікаў. Парафія належала да Мікалаеўскай царквы й Трабскай каталіцкай царквы Нараджэньня Багародзіцы. У 1903 годзе тут пражывала 85 чалавек (44 мужчыны й 41 жанчына). У 1909 годзе ў вёсцы было 11 двароў і 100 жыхароў, якія мелі 25 кароў, 13 коней і 158 дзесяцін зямлі.

У 1906 годзе была пабудавана чыгуначная станцыя. Падчас Першай сусьветнай вайны вёска была захоплена Нямеччынай.

У выніку Рыскага мірнага дагавора вёска адышла да Польшчы. У 1939 годзе вёску вызваліла Чырвоная Армія, і яна была далучана да БССР. Падчас Другой сусьветнай вайны вёска была акупаваная Нацысцкай Нямеччынай. Пасьля пажару ў школе ў Юрацішках тут працавала сямігадовая школа.

У ноч на 2 красавіка 1944[2] году партызанскія ўдар-групы сабраліся вакол станцыі, якую ахоўвалі больш за 600 салдат СС. Партызаны занялі пазыцыі на скрыжаваньні шашы, што вяла з Гародні праз Юрацішкі ў горад Менск. Па сыгнале ракеты пачалася бітва. Асноўная частка партызан разам штурмавалі казармы, дзе знаходзіліся нямецкія афіцэры. Бітва была жорсткай, але ўзяць казармы зь першай спробы не ўдалося, і на дапамогу войскам немцаў па галоўнай дарозе да станцыі рушылі падкрэпленьні. . Бітва на станцыі працягвалася. Але партызаны былі вымушаны адступіць і толькі праз тры дні занялі на некаторы час станцыю Юрацішкі. У гэтай бітве за вызваленьне станцыі Юрацішкі загінулі многія партызаны. 6-7 ліпеня прыбыла савецкая армія, і партызаны, якія выжылі, працягнулі свой шлях на захад у шэрагах арміі.

Пасьля вызваленьня школа працягвала працаваць, пакуль у вёсцы Цянюкаўшчына не была пабудавана новая школа. Пасьля распаду СССР насельніцтва вёскі хутка скарацілася. Былі закрытыя многія грамадзкія будынкі.

Да 2 сьнежня 1959 году вёска ўваходзіла ў склад Трабскага сельсавета.

У 1959–1962 гадах вёска зьяўлялась цэнтрам Юрацішкаўскага сельсавета.

Інфраструктура

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Цяпер у вёсцы ёсьць збожжасховішча й перапрацоўчы комплекс, чыгуначная станцыя, склады, сталовая, лясгас, лесасклад, тры крамы, паштамт і капліца (у будынку капліцы раней разьмяшчалася сталовая). Раней тут былі клюб, футбольнае поле, гароднінная база, школа (цяпер жылы будынак) і парк каля чыгуначнай станцыі (цяпер зрублены). Акрамя таго, ёсьць недабудаваная нафтабаза.

Для транспартных зносін ёсьць аўтобусны прыпынак (у напрамку Ошмянаў і Іўя) і чыгуначная станцыя.

  • 2010 год — 363 чалавекі[3]
  • 1999 год — 456 чалавек
  • Сьцяпан Гурын (нар. 1935) — беларускі вучоны ў галіне матэрыялазнаўства і ліцейнай вытворчасьці, доктар тэхнічных навук
  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 218
  2. https://www.ivyenews.by/vse-novosti/299/odin-iz-neulovimyx-v-proekte-ulica-geroia-rasskazyvaem-ob-ivane-komleve(недаступная+спасылка)
  3. Вынікі перапісу
  • Памяць: Іўеўскі раён. — Мінск: Белта, 2002.