Пасека (Гарадзенская вобласьць)
Пасека лац. Pasieka | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Гарадзенская |
Раён: | Івейскі |
Сельсавет: | Юрацішкаўскі |
Насельніцтва: | 13 чал. (2009) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | |
Паштовы індэкс: | 231350 |
СААТА: | 4229857121 |
Нумарны знак: | 4 |
Геаграфічныя каардынаты: | 54°3′12″ пн. ш. 25°50′19″ у. д. / 54.05333° пн. ш. 25.83861° у. д.Каардынаты: 54°3′12″ пн. ш. 25°50′19″ у. д. / 54.05333° пн. ш. 25.83861° у. д. |
± Пасека |
Па́сека[1] — вёска ў Івейскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Уваходзіць у склад Юрацішкаўскага сельсавету.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 2-й палове XVII стагодзьдзя вёска ў Якунскім старостве Ашмянскага павету Віленскага ваяводзтва. З пачатку XVIII стагодзьдзя ўласнасьць Францкевічаў, потым Зяньковічаў. У 1789 г. 9 дымоў, 6 валок зямлі.
У сярэдзіне XIX — пачатку XX ст. вёска ў Юрацішкаўскай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. У 1861 адносілася да маёнтку Якунь памешчыка Дмахоўскага, 31 рэвіская душа. У 1897 г. 14 двароў, 109 жыхароў. У 1909 г. 21 двор, 136 жыхароў, якія мелі 241 дзесяціну зямлі, 46 кароў, 23 кані.
У 1921—1939 гг. у Юрацішкаўскай гміне Валожынскага павету Наваградзкага ваяводзтва Польшчы. У 1921 г. 11 двароў, 59 жыхароў.
З 12 кастрычніка 1940 году вёска (17 двароў, 82 жыхары) у Макуцкім сельсавеце Юрацішкаўскага раёну. З 26 чэрвеня 1941 году да 7 ліпеня 1944 году пад нямецкай акупацыяй. У 1949 г. арганізаваны калгас імя Ё. В. Сталіна. З 20 студзеня 1960 году ў Івейскім раёне. З 16 ліпеня 1954 году ў Юрацішкаўскім сельскім, з 3 траўня 1962 году пасялковым савеце. У 1970 г. у в. Пасека 1-я 23 жыхары, у в. Пасека 2-я 54 жыхары. Потым у складзе калгасу «Чарнэлі».
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1999 год — 23 чалавекі, 11 двароў
- 2010 год — 13 чалавек[2]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 219
- ^ Вынікі перапісу
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Іўеўскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2002. — 510 с.: іл. ISBN 985-6302-45-5.