Перайсьці да зьместу

Мількі (Гарадзенская вобласьць)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мількі
лац. Milki
Населены пункт
Краіна Беларусь
Вобласьць Гарадзенская
Раён Івейскі
Сельсавет Юрацішкаўскі
Часавы пас
Каардынаты 54°06′52″ пн. ш. 25°51′18″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 25 чал. (2009)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код
Паштовы індэкс 231350
СААТА 4229857106
Нумарны знак 4
Мількі на мапе Беларусі ±
Мількі
Мількі
Мількі
Мількі
Мількі
Мількі

Мі́лькі[1]вёска ў Івейскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Уваходзіць у склад Юрацішкаўскага сельсавету.

У сярэдзіне XIX ст. вёска ў Трабскай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. У 1861 г. 49 рэвіскіх душ, 2 жыхары адносіліся да вольных сялянаў, дзяржаўная ўласнасьць. У 1897 г. 24 двары, 170 жыхароў, дзейнічаў хлебазапасны магазін. У 1909 г. 20 двароў, 165 жыхароў, якія мелі 98 дзесяцін зямлі, 55 кароў, 15 коней. Працавала школа граматы.

У 1921—1939 гг. у Трабскай гміне Валожынскага павету Наваградзкага ваяводзтва Польшчы.

З 12 кастрычніка 1940 году вёска (44 двары, 270 жыхароў) у Трабскім сельсавеце Юрацішкаўскага раёну. З 26 чэрвеня 1941 году да 7 ліпеня 1944 году пад нямецкай акупацыяй. У 1949 г. арганізаваны калгас імя С. М. Будзённага. З 20 студзеня 1960 году ў Івейскім раёне. Уваходзіла ў саўгас «Чарнэлі». З 3 траўня 1962 году ў Юрацішкаўскім пасялковым савеце. У 1970 г. 159 жыхароў. Да 1972 г. працавала пачатковая школа. Потым у складзе калгасу «Чарнэлі». Дзейнічалі клюб, крама. У 1999 г. 32 двары, 51 жыхар.

  • 2010 год — 25 чалавек[2]
  • 1999 год — 51 чалавек, 32 двары
  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 218
  2. Вынікі перапісу
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Іўеўскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2002. — 510 с.: іл. ISBN 985-6302-45-5.