Перайсьці да зьместу

Навікі (Івейскі раён)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Навікі (Іўеўскі раён)»)
Навікі
лац. Naviki
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Івейскі
Сельсавет: Юрацішкаўскі
Насельніцтва: 8 чал. (2009)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код:
Паштовы індэкс: 231350
СААТА: 4229857116
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 54°2′31″ пн. ш. 25°51′41″ у. д. / 54.04194° пн. ш. 25.86139° у. д. / 54.04194; 25.86139Каардынаты: 54°2′31″ пн. ш. 25°51′41″ у. д. / 54.04194° пн. ш. 25.86139° у. д. / 54.04194; 25.86139
Навікі на мапе Беларусі ±
Навікі
Навікі
Навікі
Навікі
Навікі
Навікі

Навікі́[1]вёска ў Івейскім раёне Гарадзенскай вобласьці. Уваходзіць у склад Юрацішкаўскага сельсавету.

У сярэдзіне XIX ст. вёска ў Юрацішкаўскай воласьці Ашмянскага павету Віленскай губэрні. У 1861 г. 9 рэвіскіх душ, вёска ў складзе маёнтка Якунь, які належаў Дмахоўскім. У 1897 г. 5 двароў, 40 жыхароў. У 1909 г. 5 двароў, 48 жыхароў, якія мелі 95 дзесяцін зямлі, 9 кароў, 5 коней.

У 1921—1939 гадах у Юрацішкаўскай гміне Валожынскага павету Наваградзкага ваяводзтва Польшчы. У 1923 г. польскімі ўладамі была зьнята з уліку як населены пункт. Потым адноўлена.

З 12 кастрычніка 1940 году вёска (12 двароў, 75 жыхароў) у Макуцкім сельсавеце Юрацішкаўскага раёну. З 25 чэрвеня 1941 году да 7 ліпеня 1944 году пад нямецкай акупацыяй. На франтах вайны змагаліся 5 жыхароў вёскі, адзін зь іх загінуў. З 1950 году ў калгасе імя Н. К. Крупскай. Пазьней у саўгасе, экспэрымэнтальнай базе «Чарнэлі». З 16 ліпеня 1954 году ў Юрацішкаўскім сельскім, з 3 траўня 1962 году пасялковым савеце. З 20 студзеня 1960 году ў Івейскім раёне. У 1970 г. 50 жыхароў. Потым у складзе калгаса «Чарнэлі». У 1999 г. 6 двароў, 14 жыхароў.

  • 2010 год — 8 чалавек[2]
  • 1999 год — 14 чалавек, 6 двароў
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 219
  2. ^ Вынікі перапісу
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Іўеўскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 2002. — 510 с.: іл. ISBN 985-6302-45-5.