Наваельня

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Наваельня
трансьліт. Navajeĺnia
Чыгуначная станцыя
Чыгуначная станцыя
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Зьдзецельскі
Сельсавет: Новаяльнянскі
Насельніцтва: 2640 чал. (2018)[1]
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1563
Паштовы індэкс: 231470
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 53°27′ пн. ш. 25°24′ у. д. / 53.45° пн. ш. 25.4° у. д. / 53.45; 25.4Каардынаты: 53°27′ пн. ш. 25°24′ у. д. / 53.45° пн. ш. 25.4° у. д. / 53.45; 25.4
Наваельня на мапе Беларусі ±
Наваельня
Наваельня
Наваельня
Наваельня
Наваельня
Наваельня
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Навае́льня[2] — мястэчка ў Беларусі, на сутоках Моўчадзі і Ятранкі. Уваходзіць у склад і зьяўляецца цэнтрам сельсавету Зьдзецельскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 2640 чалавек[1]. Знаходзіцца за 13 км на ўсход ад Зьдзецелу. Чыгуначная станцыя на лініі Баранавічы — Ліда.

Наваельня — мястэчка гістарычнай Слонімшчыны (частка Наваградчыны). Да нашага часу тут захавалася мэмарыяльная калёна ў гонар Канстытуцыі 3 траўня, помнік гісторыі і архітэктуры XVIII ст.

Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Тапонім «Ельня» ўтварыўся ад прыродных асаблівасьцяў мясцовасьці (яловыя лясы).

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікае Княства Літоўскае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першы пісьмовы ўпамін пра вёску пад назвай Ельня датуецца 1451 годам, калі вялікі князь Казімер перадаў яе канцлеру Міхалу Кезгайлу. У ХVI стагодзьдзі ўжо ўпамінаецца пад назвай Новая Ельня як мястэчка[3] ў Слонімскім павеце Наваградзкага ваяводзтва.

Паводле інвэнтару ад 13 красавіка 1641 году, маёнтак Наваельня знаходзіўся ў валоданьні ваяводы наваградзкага Стэфана Тызэнгаўза. У XVII стагодзьдзі ў мястэчку збудавалі палац (не захаваўся). У канцы XVIII ст. тут паставілі калёну ў гонар Канстытуцыі 3 траўня.

Пад уладай Расейскай імпэрыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Наваельня апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Наваградзкім павеце Менскай губэрні. У 1842 годзе паселішча зноў атрымала статус мястэчка.

З пракладкай лініі Вільня — Лунінец (1884 год) у Наваельні адкрылася чыгуначная станцыя. На 1886 год у мястэчку было 11 дамоў[4], 2 царквы, карчма.

У Першую сусьветную вайну Наваельню занялі нямецкія войскі, пазьней — бальшавікі.

Найноўшы час[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Наваельня абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР[5]. 15 красавіка 1919 году згуртаваньне Польскага войска пад камандай маёра Леана Завістоўскага адбіла мястэчка з рук бальшавікоў[6]. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Наваельня апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Дварэцкай гміне Слонімскага павету Наваградзкага ваяводзтва. На 1923 год у мястэчку было 56 двароў.

У 1939 годзе Наваельня ўвайшла ў БССР, дзе 12 лістапада 1940 году стала цэнтрам сельсавету ў Зьдзецельскім раёне. У Другую сусьветную вайну з чэрвеня 1941 да ліпеня 1944 году мястэчка знаходзілася пад нямецкай акупацыяй.

4 траўня 1945 году Наваельня атрымала афіцыйны статус гарадзкога пасёлку і з гэтага часу і да 8 студзеня 1954 году была цэнтрам Зьдзецельскага раёну. У 1962—1965 гадох мястэчка ўваходзіла ў склад Наваградзкага раёну.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XIX стагодзьдзе: 1886 год — 99 чал.
  • XX стагодзьдзе: 1905 год — 285 чал.; 1923 год — 373 чал.; 1998 год — 4,3 тыс. чал.[7]
  • XXI стагодзьдзе: 2006 год — 3,4 тыс. чал.[8]; 2008 год — 3,3 тыс. чал.; 2009 год — 3041 чал.[9] (перапіс); 2016 год — 2700 чал.[10]; 2017 год — 2678 чал.[11]; 2018 год — 2640 чал.[1]

Інфраструктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Наваельні працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, лякарня, 2 бібліятэкі, дом культуры. Дзейнічае дзяржаўная ўстанова «Рэспубліканская сухотная лякарня „Наваельня“».

Забудова[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вуліцы і пляцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У тэлефонным даведніку 1939 году ўпамінаюцца Ўланская і Шашэйная вуліцы[12].

Эканоміка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прадпрыемствы харчовай прамысловасьці.

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Царква Раства Багародзіцы

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Касьцёл Найсьвяцейшага Сэрца Езуса (1936)
  • Мэмарыяльная калёна
  • Царква Раства Багародзіцы (1876—1879; мураўёўка)
  • Чыгуначная станцыя (1-я палова ХХ ст.)

Страчаная спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Палац (XVII ст.)

Асобы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  2. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 187.
  3. ^ Харошка Н. Жыццёвы выбар — гісторыя // «Перамога», 20 сакавіка 2017 г.
  4. ^ Słownik geograficzny... T. XV, cz. 2. — Warszawa, 1902. S. 391.
  5. ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  6. ^ Wyszczelski L. Wojna polsko-rosyjska 1919—1920. Wyd. 1. — Warszawa: Bellona, 2010. S. 52—53.
  7. ^ Новікава Г. Наваельня // ЭГБ. Т. 5. — Менск, 1999. С. 264.
  8. ^ Туристская энциклопедия Беларуси. — Менск, 2007.
  9. ^ Перепись населения — 2009. Гродненская область(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  10. ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  11. ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  12. ^ Spis Abonentów Sieci Telefonicznej Okręgu Dyrekcji Poczt i Telegrafów w Wilnie na 1939 r. — Wilno, 1939. S. 41.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Наваельнясховішча мультымэдыйных матэрыялаў