Язэп Фарботка: розьніца паміж вэрсіямі
артаграфія - Халімон |
дНяма апісаньня зьменаў |
||
Радок 45: | Радок 45: | ||
Напрыканцы [[1945]] пасяліўся ў Лодзі. |
Напрыканцы [[1945]] пасяліўся ў Лодзі. |
||
Быў жанаты на |
Быў жанаты на Ўладзі (Уладзіславе) — дачцэ [[Альбэрт Паўловіч|Альбэрта Паўловіча]]. |
||
== Вонкавыя спасылкі == |
== Вонкавыя спасылкі == |
Вэрсія ад 17:55, 25 лістапада 2013
Язэп Фарботка | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Псэўданімы | Юзюк Фарботка |
Нарадзіўся | 5 верасьня 1893 м. Налібакі, Менскі павет, Расейская імпэрыя |
Памёр | 8 чэрвеня 1956 Лодзь, Польская Народная Рэспубліка |
Пахаваны | |
Сужэнец | Уладзіслава Паўловіч[d] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | літаратуразнаўца, перакладнік, паэт |
Кірунак | паэзія |
Мова | беларуская |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Язэ́п Аўгусьці́навіч Фарбо́тка (5 верасьня 1893 м. Налібакі, Менскі павет, Расейская імпэрыя — 8 чэрвеня 1956, Лодзь) — беларускі нацыянальны дзеяч, паэт, літаратуразнавец, перакладчык, фатограф, навуковец.
Першыя вершы надрукаваў у Нашай Ніве ў 1912 годзе — «Зацьменьне» і «Зруйнаваў». Пераклаў ўрывак Пана Тадэвуша на беларускую мову.
У 1914 скончыў клясычную гімназію ў Менску, навучаўся на фізыка-матэматычным факультэце ў Кіеўскім унівэрсытэце да 1918. У 1916 удзельнічаў у працы клюбу «Беларуская хатка». Далучыўся да беларускага палітычнага і культурнага руху на Украіне і ў Менску у пэрыяд 1918—1920. У 1919 працаваў акторам у «Беларускім савецкім тэатры». Супрацоўнік літаратурна-асьветніцкага аддзелу Наркампроса Літоўска-Беларускай ССР. У 1920 — адміністратар Беларускага тэатру ў Менску.
З 1920 па 1924 студыяваў у Віленскім унівэрсытэце, пасьля працаваў там выкладчыкам заалёгіі. У 1932 абараніў кандыдацкую дысэртацыю.
У 1922 пра Фарботку згадвае Карскі ў трэцім томе «Беларусаў».
Займаўся мастацкай фатаграфіяй, быў чальцом «Віленскага фотаклюбу» Яна Булгака. Працаваў таксама ў Ваяводзкай управе ў Вільні ў сельскагаспадарчым аддзяленьні. Пасьля вайны арыштаваны і сасланы ў Данбас. Напрыканцы 1945 пасяліўся ў Лодзі.
Быў жанаты на Ўладзі (Уладзіславе) — дачцэ Альбэрта Паўловіча.
Вонкавыя спасылкі
- Язэп Фарботка — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Вікікрыніцы зьмяшчаюць арыгінальныя матэрыялы, датычныя тэмы артыкула: |
- http://www.expressnews.by/3353.html Сяргей Крапівін «ЯЗЭП ФАРБОТКА — ПОЭТ ИЗ ПЛЕЯДЫ „НАШАЙ НIВЫ“»//Экспресс-Новости 16 траўня 2008