Перайсьці да зьместу

Мясцовыя заказьнікі Беларусі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Мясцо́выя зака́зьнікі Белару́сіасабліва ахоўныя прыродныя тэрыторыі (ААПТ) Беларусі, абвешчаныя мясцовымі органамі выканаўчай улады дзеля захаваньня і аднаўленьня каштоўных прыродных мясьцінаў.

Паводле 14-га артыкула Закону Рэспублікі Беларусь ад 15 лістапада 2018 году № 150-З «Аб асабліва ахоўных прыродных тэрыторыях», плянаваньне рашэньняў мясцовай улады пра заказьнікі ўлучаецца ў «абласныя схемы разумнага разьмяшчэньня ААПТ мясцовай значнасьці», якія «распрацоўваюцца абласнымі, Менскім гарадзкім выканаўчым камітэтам сумесна з Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі на 10-гадовы тэрмін». Для вылучэньня земляў пад такія схемы «распрацоўваюцца навуковыя абгрунтаваньні межаў, плошчы ААПТ і сьпіс землекарыстальнікаў, чые дзялянкі ўлучаюцца ў склад земляў» заказьнікаў[1]. На 2020 год у 6-і абласьцях Беларусі знаходзіўся 281 заказьнік мясцовай значнасьці. Вылучалі 5 відаў такіх заказьнікаў Беларусі: біялягічны, водна-балотны, водны, геалягічны і краявідны. Сярод мясцовых заказьнікаў налічвалася 126 водных (45%), 76 біялягічных (27%), 39 водна-балотных (14%), 29 краявідных (10%) і 11 геалягічных (4%). У Берасьцейскай вобласьці знаходзілася 30 заказьнікаў мясцовай значнасьці, у Віцебскай — 63, у Гарадзенскай — 28, у Гомельскай — 43, у Магілёўскай — 66 і ў Менскай — 51[2].

Падставы абвяшчэньня

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паводле 16-га артыкула Закону Беларусі 2018 году «Аб асабліва ахоўных прыродных тэрыторыях», існавала 7 агульных падставаў пры выбары земляў для абвяшчэньня заказьнікамі:

  1. «наяўнасьць уласьцівых і рэдкіх прыродных краявідаў і біятопаў;
  2. наяўнасьць месцаў пражываньня дзікіх жывёлаў і росту дзікарослых расьлінаў, якія адносяцца да відаў, улучаных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь, і да відаў, якія падпадаюць пад дзеяньне міжнародных дамоваў Рэспублікі Беларусь;
  3. наяўнасьць месцаў рэгулярнага гнездаваньня, зімаваньня або стаянкі падчас пералёту водна-балотных і іншых відаў пералётных птушак у колькасьці, што перавышае 1 адсотак ад ліку нацыянальнай або эўрапейскай папуляцыі віду;
  4. наяўнасьць месцаў штогадовага засяроджаньня падчас сэзонных пералётаў прынамсі 10 000 асобін пералётных водна-балотных птушак (кулікі, качкі, гусі), прынамсі 500 асобін шэрых жураўлёў;
  5. наяўнасьць месцаў нерасту, нагулу і перасяленьня рыбы, што адносіцца да відаў, улучаных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь, і да відаў, якія падпадаюць пад дзеяньне міжнародных дамоваў Рэспублікі Беларусь;
  6. наяўнасьць прыродных земляў, улучаных у нацыянальную экалягічную сетку;
  7. наяўнасьць прыродных вадаёмаў, відаў рэльефу, непаўторных або рэдкіх паводле свайго паходжаньня, морфамэтрычных і іншых уласьцівасьцяў»[1].

Таксама налічвалася 4 адмысловыя падставы пры выбары земляў пад заказьнікі:

  1. «прыродныя землі нязначна парушаныя чалавечай дзейнасьцю і валодаюць высокай здольнасьцю аднаўленьня;
  2. уласьцівыя і рэдкія прыродныя краявіды і біятопы складаюць прынамсі 40% плошчы прыродных земляў;
  3. прыродныя землі ёсьць месцам пражываньня дзікіх жывёлаў і месцам росту прынамсі 10 відаў дзікарослых расьлінаў, што адносіцца да відаў, улучаных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь, і да відаў, якія падпадаюць пад дзеяньне міжнародных дамоваў Рэспублікі Беларусь;
  4. прыродныя землі граюць важную ролю ў падтрыманьні воднага ладу прыродных вадаёмаў і балотаў».

Згодна з Законам прыродныя землі могуць абраць для абвяшчэньня заказьнікам мясцовай значнасьці, калі тая адпавядае «прынамсі 2-м агульным і 2-м адмысловым падставам»[1].

У 37-м артыкуле Закону «Аб асабліва ахоўных прыродных тэрыторыях» прадугледжвалася, што заказьніку мясцовай значнасьці прысвойваецца рэестровы нумар у выглядзе АААА.3.2.В, дзе:

  • АААА — парадкавы нумар у летапісным парадку ўліку;
  • 3 — лічбавы код заказьніка, як віда ААПТ;
  • 2 — лічбавы код мясцовай значнасьці;
  • В — лічбавы код Менску (7) або вобласьці (1 — Берасьцейская, 2 — Віцебская, 3 — Гомельская, 4 — Гарадзенская, 5 — Менская і 6 — Магілёўская; некалькі адм.-тэр. адзінак згадваецца праз касую рысу)[1].

Найбольшым сярод мясцовых заказьнікаў Беларусі быў Чэрыкаўскі заказьнік плошчай звыш 308 км², які месьціўся ў Магілёўскай вобласьці. Найстарэйшым дзейным быў заказьнік «Дымаўшчына», заснаваны ў траўні 1979 году ў Віцебскім раёне[2].

Берасьцейская вобласьць

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Назва Від Раён Плошча (га) Дата абвяшчэньня Выява
Барбастэла біялягічны Берасьцейскі 6,61 2000 г., 7 жніўня
Берасьцейскі біялягічны Берасьцейскі 66,71 1995 г., 29 жніўня
Бужанскі краявідны Берасьцейскі 6654,46 1999 г., 20 сьнежня
Непакойчыцы біялягічны Жабінкаўскі 467 1995 г., 27 сьнежня
Завішша біялягічны Янаўскі 1323,7 1995 г, 26 сьнежня
Обрава біялягічны Янаўскі 394 1997 г., 20 лютага
Вялікі Ямінец біялягічны Івацэвіцкі 76 1989 г., 23 траўня
Барэцкі біялягічны Івацэвіцкі 2211 2009 г., 11 траўня
Грыўда краявідны Івацэвіцкі 180 1991 г., 19 чэрвеня
Доўбнева біялягічны Камянецкі 30 1982 г., 23 сьнежня
Трасьцяніца біялягічны Камянецкі 113 1992 г., 26 лістапада
Ворахава краявідны Камянецкі 693 1995 г., 26 кастрычніка
Дзівін-Вялікі лес біялягічны Кобрынскі 3851 1997 г., 17 сьнежня
Бабровіна водна-балотны Кобрынскі 5357,93 2016 г., 4 ліпеня
Ель водны Кобрынскі 950 2009 г., 21 красавіка
Вялута водна-балотны Лунінецкі 2119,38 2016 г., 5 ліпеня
Ліпск біялягічны Ляхавіцкі 1692 1988 г., 14 лістапада
Вусьце Мышанкі біялягічны Ляхавіцкі 2076,17 2014 г., 2 сьнежня
Лагоня водны Ляхавіцкі 805 2008 г., 1 верасьня
Цыганы водны Ляхавіцкі 4100 1990 г., 20 жніўня
Гусак біялягічны Маларыцкі 5682 1989 г., 16 траўня
Арэхаўскі біялягічны Маларыцкі 1809 2011 г., 23 сьнежня
Хмялёўка біялягічны Маларыцкі 613,9 1995 г., 26 сьнежня
Хаціслаўскі біялягічны Маларыцкі 85,4 2017 г., 30 кастрычніка
Ермакі біялягічны Пінскі 78,96 1988 г., 25 лістапада
Ізін біялягічны Пінскі 1150 1988 г., 25 лістапада
Кончыцы біялягічны Пінскі 150,3 1985 г., 26 сьнежня
Ступскае біялягічны Пінскі 879 1992 г., 24 лістапада
Выдранка біялягічны Пружанскі 3615 1997 г., 16 сьнежня
Зэльвянка водны Пружанскі 1140 1990 г., 24 сьнежня

Віцебская вобласьць

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Назва Від Раён Плошча (га) Дата абвяшчэньня Выява
Коранеўскі водны Бешанковіцкі 704 2018 г., 9 красавіка
Лапы водны Бешанковіцкі 62 2010 г., 10 верасьня
Соржыцкі Мох водны Бешанковіцкі 864 1992 г., 31 жніўня
Вялікая Лука біялягічны Віцебскі 481,76 2012 г., 30 траўня
Віцебскі біялягічны Віцебскі 158 1982 г, 1 сьнежня
Дымаўшчына біялягічны Віцебскі 157,8 1979 г., 22 траўня
Прыдзьвіньне біялягічны Віцебскі 321 2009 г., 3 сакавіка
Чортава Барада біялягічны Віцебскі 58,3 2011 г., 29 студзеня
Галубіцкая пушча біялягічны Глыбоцкі, Докшыцкі 6169 1992 г., 24 лютага
Дзядок біялягічны Глыбоцкі 136,01 2009 г., 9 сакавіка
Малінаўшчынскія ўзвышшы геалягічны Глыбоцкі 353,24 1996 г., 16 траўня
Гурбы водны Глыбоцкі 475,48 1996 г., 16 траўня
Гінькава краявідны Глыбоцкі 152,59 2018 г., 4 студзеня
Халмагоры краявідны Глыбоцкі 187,75 1993 г., 22 сьнежня
Езярышча біялягічны Гарадоцкі 1988,9 2007 г., 19 сьнежня
Ловаць біялягічны Гарадоцкі 6600 1997 г., 27 ліпеня
Сурміно біялягічны Гарадоцкі 2205,6 2007 г., 19 сьнежня
Янава біялягічны Гарадоцкі 1163 1995 г., 30 лістапада
Цёсьценскі водны Гарадоцкі 557,68 1991 г., 30 студзеня
Вышадзкая нізіна краявідны Гарадоцкі 2724,4 2009 г., 21 красавіка
Рудня краявідны Гарадоцкі 400 1995 г., 30 лістапада
Зуйка біялягічны Докшыцкі 22,96 1998 г., 27 студзеня
Вярэнькі водны Докшыцкі 119,51 2008 г., 27 лістапада
Віржы водны Докшыцкі 731,22 2008 г., 27 лістапада
Забор'е водны Докшыцкі 905,38 2008 г., 27 лістапада
Адрубак водны Докшыцкі 95,78 2008 г., 27 лістапада
Падомхі водны Докшыцкі 253,3 2008 г., 27 лістапада
Чачукі водны Докшыцкі 334,68 2008 г., 27 лістапада
Азёры біялягічны Дубровенскі 63 2008 г., 8 сьнежня
Жукаўскае водны Дубровенскі 263 2008 г., 8 сьнежня
Асінторфскі водны Дубровенскі 5920 1993 г., 22 кастрычніка
Пунішча водны Дубровенскі 63 2008 г., 8 сьнежня
Клецішча водна-балотны Лепельскі 387 1990 г., 23 ліпеня
Какісіна водны Лепельскі 78 2008 г., 19 сьнежня
Пышнагоры краявідны Лепельскі 698,4 1994 г., 26 красавіка
Воўчая гара геалягічны Мёрскі 120 2000 г., 31 сакавіка
Копцаўская озавая града водны Мёрскі 210 2000 г., 31 сакавіка
Крыніца сьвятога Яна геалягічны Мёрскі 250 2000 г., 31 сакавіка
Патокі водна-балотны Полацкі 4378 2015 г., 31 сьнежня
Шапавальскі Мох водна-балотны Полацкі 582 2015 г., 31 сьнежня
Белаазёрскія выдмы геалягічны Полацкі 2900 2001 г., 23 траўня
Гамоўшчынская гара геалягічны Полацкі 195 2001 г., 23 траўня
Глінскі замак геалягічны Полацкі 580 2001 г., 23 траўня
Рабчонкі геалягічны Полацкі 140 2001 г., 23 траўня
Лынтупскі біялягічны Пастаўскі 1122 1994 г., 19 красавіка
Вілейты водна-балотны Пастаўскі 5101 2013 г., 20 траўня
Палескія пагоркі геалягічны Пастаўскі 150 2009 г., 14 красавіка
Сяргеевіцкія пагоркі геалягічны Пастаўскі 150 1998 г., 11 сакавіка
Нешчарда водны Расонскі 6692,28 2018 г., 25 траўня
Межаўская озавая града краявідны Расонскі 112,4 2009 г., 10 верасьня
Гурынскае водны Сеньненскі 190,989 1996 г., 29 лютага
Замашанскі Мох водны Сеньненскі 690,2 1996 г., 29 лютага
Капланскі Мох водны Сеньненскі 928,037 1996 г., 29 лютага
Мядзьвежы лук біялягічны Талачынскі 31,6 2008 г., 24 чэрвеня
Скрыпуцёва водны Талачынскі 27 2008 г., 24 чэрвеня
Глыбачанскі водны Ушацкі 270 1987 г., 11 сакавіка
Чарствяцкі водны Ушацкі 72 2008 г., 24 чэрвеня
Зялёнае Ляда біялягічны Чашніцкі 108 1999 г., 8 лістапада
Ліпнікі біялягічны Чашніцкі 1,3 1999 г., 8 лістапада
Сасьнягі біялягічны Чашніцкі 5,1 1999 г., 8 лістапада
Хвашчавое геалягічны Чашніцкі 121,9 1995 г., 8 сакавіка
Лясное водны Шаркоўшчынскі 4088 1994 г., 24 жніўня
Варануха водна-балотны Шумілінскі 775 1995 г., 29 сакавіка

Гарадзенская вобласьць

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Назва Від Раён Плошча (га) Дата абвяшчэньня Выява
Гарадзенская Сьвіслач біялягічны Бераставіцкі, Гарадзенскі 4881,17 2002 г., 24 красавіка
Вярэнаўскі біялягічны Вярэнаўскі 5200 1986 г., 17 лютага
Поплаў Дзітвы водны Вярэнаўскі 577,2 1998 г., 17 красавіка
Мішкалы водны Вярэнаўскі 72 1992 г., 24 сьнежня
Александрыйскія пагоркі краявідны Вярэнаўскі 1800 1997 г, 31 кастрычніка
Пяляскія грады-ўвалы краявідны Вярэнаўскі 1050 1997 г., 31 кастрычніка
Стэфанецкія пагоркі краявідны Вярэнаўскі 1000 1997 г., 31 кастрычніка
Чортава балота водна-балотны Гарадзенскі 2561,03 2015 г., 24 сьнежня
Друскенікі краявідны Гарадзенскі 5746 2016 г., 12 сьнежня
Трасьцянка-Моргаль водны Зьдзецельскі 497 1995 г., 20 ліпеня
Вішнеўка водны Зэльвенскі 141,6 2002 г., 22 кастрычніка
Карэвін луг водны Зэльвенскі 44,5 2002 г., 22 кастрычніка
Краснае ўрочышча біялягічны Іўеўскі 342 1997 г., 14 ліпеня
Раздоры краявідны Іўеўскі 255 1996 г., 20 траўня
Графская пушча біялягічны Карэліцкі, Наваградзкі 9465 2007 г., 11 сьнежня
Горнарутаўскія яры краявідны Карэліцкі 140 1997 г., 27 жніўня
Турэцкія грады краявідны Карэліцкі 150 1997 г., 27 жніўня
Бярэзіна водны Лідзкі 876,31 2008 г., 13 кастрычніка
Чарлёна біялягічны Мастоўскі 500 2000 г., 18 кастрычніка
Гамшар водны Мастоўскі 190 1994 г., 26 кастрычніка
Уселюбскі біялягічны Наваградзкі 3010 1997 г., 23 сьнежня
Возера Бык біялягічны Астравецкі 113 1999 г., 28 верасьня
Клява краявідны Ашмянскі 3500 1995 г., 16 лютага
Баркоўскі канцовамарэнны масіў краявідны Слонімскі 574 1997 г., 30 сьнежня
Загор'еўскі канцовамарэнны масіў краявідны Слонімскі 1240,6 1997 г., 30 сьнежня
Міцкевіцкі біялягічны Смаргонскі 4228,6 2004 г., 13 красавіка
Ардашынскі біялягічны Смаргонскі 6175,22 2006 г., 13 чэрвеня
Блакітныя азёры краявідны Смаргонскі 830,9 1994 г., 24 траўня

Гомельская вобласьць

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Назва Від Раён Плошча (га) Дата абвяшчэньня Выява
Бялуга водны Буда-Кашалёўскі 264 2007 г., 14 траўня
Салаўёўскае водны Буда-Кашалёўскі 769 2007 г., 14 траўня
Веткаўскі біялягічны Веткаўскі 4839,29 2013 г., 29 лістапада
Мнемазіна біялягічны Гомельскі 118 2008 г., 22 ліпеня
Іпуць водна-балотны Добрускі 3501,8 2013 г, 11 сакавіка
Гало водна-балотны Ельскі 1150,96 2014 г., 29 сьнежня
Ельскі водна-балотны Ельскі 1322 2014 г., 20 студзеня
Залюціцкі біялягічны Жыткавіцкі 152 2004 г., 18 траўня
Мілевіцкі біялягічны Жыткавіцкі 388 2004 г., 18 траўня
Тураўскі луг біялягічны Жыткавіцкі 144,67 2009 г., 2 лістапада
Булеў Мох водна-балотны Жыткавіцкі 20 037,5 2009 г., 2 лістапада
Жлобінскі водна-балотны Жлобінскі 8843,1 2014 г., 15 сьнежня
Калінаўка водна-балотны Жлобінскі 3782,27 2014 г., 15 сьнежня
Канаўнае водны Жлобінскі 223 1994 г., 29 чэрвеня
Равякі водны Жлобінскі 100 1997 г., 25 лістапада
Струменскі біялягічны Кармянскі 8683,67 2012 г., 28 сьнежня
Лельчыцкае-Сьвідавец водна-балотны Лельчыцкі 3044,88 1998 г., 28 студзеня
Засадзішча водны Лельчыцкі 112,88 1998 г., 28 студзеня
Лахніцкае водны Лельчыцкі 131,93 1998 г., 28 студзеня
Лугавое водны Лельчыцкі 311,36 1998 г., 28 студзеня
Манчыцы водны Лельчыцкі 570,96 1998 г., 28 студзеня
Невіца водны Лельчыцкі 413,66 1998 г., 28 студзеня
Рэчыца водны Лельчыцкі 317,94 1998 г., 28 студзеня
Тапілаўскае водны Лельчыцкі 11 322,2 1998 г., 28 студзеня
Урочышча Берын водны Лельчыцкі 116,8 1998 г., 28 студзеня
Урочышча Заручэўе водны Лельчыцкі 460,92 1998 г., 28 студзеня
Алес водна-балотны Мазырскі 4812,51 2014 г., 17 лістапада
Ратміравіцкі біялягічны Рудабельскі 290 2007 г., 21 сьнежня
Поплаў Пцічы водна-балотны Петрыкаўскі 911,95 2014 г., 15 сьнежня
Варанецкі Мох водны Петрыкаўскі 131 2004 г., 28 кастрычніка
Камаровіцкі краявідны Петрыкаўскі 821 2006 г., 27 сьнежня
Закрашыцкі Мох біялягічны Рэчыцкі 496 2007 г., 28 сакавіка
Белае водны Рагачоўскі 223,1 1993 г., 30 чэрвеня
Брусьнічнае-Пярэйны водны Рагачоўскі 234,3 1993 г., 30 чэрвеня
Зазер'е-Бадзеева водны Рагачоўскі 263 1993 г., 30 чэрвеня
Пенны Мох водны Рагачоўскі 181,8 1993 г., 30 чэрвеня
Сьвятое возера водны Рагачоўскі 100,5 1993 г., 30 чэрвеня
Сарванава водны Рагачоўскі 184 1993 г., 30 чэрвеня
Тумень водны Рагачоўскі 171,3 1993 г., 30 чэрвеня
Азёрскі Мох водна-балотны Шацілавіцкі 2692,5 2014 г., 16 сьнежня
Вялікі Мох водны Шацілавіцкі 417 1994 г., 25 лютага
Кучынскі Мох водны Шацілавіцкі 325 1994 г., 25 лютага
Чачэрскі біялягічны Чачэрскі 13 436,68 2013 г., 25 студзеня

Магілёўская вобласьць

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Назва Від Раён Плошча (га) Дата абвяшчэньня Выява
Брэнькаўскае водны Бялыніцкі 275 2006 г., 22 лістапада
Забалоцьце водны Бялыніцкі 513 2006 г., 22 лістапада
Калінаўскае водны Бялыніцкі 173 2006 г., 22 лістапада
Макровіцка-Машчанскае водны Бялыніцкі 296 2006 г., 22 лістапада
Ушлаўскае водны Бялыніцкі 881 2006 г., 22 лістапада
Эсманаўскі мох водны Бялыніцкі 3793 2006 г., 22 лістапада
Ясень водны Бялыніцкі 589 2006 г., 22 лістапада
Вялікае водны Бабруйскі 136 2007 г., 4 чэрвеня
Дубоўскі каскад азёраў водны Бабруйскі 191 2007 г., 19 сьнежня
Ліпнякі водны Бабруйскі 379 2006 г., 22 лістапада
Тажылавіцкі мох водны Бабруйскі 240 2007 г., 4 чэрвеня
Лукавая гара краявідны Бабруйскі 30,5 1994 г., 19 красавіка
Балонаўка-Чарнагразь водны Быхаўскі 32 2007 г., 26 верасьня
Клетнае водны Быхаўскі 126 2007 г., 26 верасьня
Бярозаўка-1 водны Глускі 296 1993 г., 22 студзеня
Дакольскае балота водны Глускі 368 2011 г., 16 верасьня
Вялікі мох водны Глускі 1150 1993 г., 22 студзеня
Жалвінец-2 водны Глускі 63 1993 г., 22 студзеня
Згода водны Глускі 102 1993 г., 22 студзеня
Поплаў Бежніцы водны Глускі 218 1993 г., 22 студзеня
Старыца Пцічы водны Глускі 1025 1993 г., 22 студзеня
Кукшынскі мох водны Горацкі 108 2003 г., 19 лістапада
Даманаўскі біялягічны Дрыбінскі 1364 2004 г., 28 студзеня
Расьнянскі біялягічны Дрыбінскі 2650 2004 г., 28 студзеня
Брацтва водны Дрыбінскі 78,1 2004 г., 28 студзеня
Галамуцкае водны Дрыбінскі 153 2004 г., 28 студзеня
Белыя рэчкі водны Качэрыцкі 113 2006 г., 18 сьнежня
Любін Бор водны Качэрыцкі 392 2006 г., 18 сьнежня
Даліна Асьцёру водна-балотныны Клімавіцкі 3011,34 2016 г., 27 сьнежня
Вялікі мох водны Клічаўскі 129 2006 г., 16 кастрычніка
Ванькоўшчына водны Клічаўскі 520 2006 г., 16 кастрычніка
Вязень водны Клічаўскі 425 2006 г., 16 кастрычніка
Ганчанскае водны Клічаўскі 930 2006 г., 16 кастрычнікая
Дуброва водны Клічаўскі 110 2006 г., 16 кастрычніка
Застар'е водны Клічаўскі 255 2006 г., 16 кастрычніка
Званіца водны Клічаўскі 167 2006 г., 16 кастрычніка
Лежая-Хвашчоў водны Клічаўскі 292 2006 г., 16 кастрычніка
Лазовіца водны Клічаўскі 329 2006 г., 16 кастрычніка
Люціна-1 водны Клічаўскі 234 2008 г., 16 верасьня
Мокрае-1 водны Клічаўскі 551 2009 г., 18 лістапада
Мокрае-2 водны Клічаўскі 31 2011 г., 30 сакавіка
Арэхаўка водны Клічаўскі 710 2006 г., 16 кастрычніка
Пяшчанае водны Клічаўскі 112 2006 г., 16 кастрычніка
Паддуб'е водны Клічаўскі 225 2006 г., 16 кастрычніка
Сасноўка водны Клічаўскі 237 2006 г., 16 кастрычніка
Унухольскае-1 водны Клічаўскі 686 2008 г., 16 верасьня
Хрысты водны Клічаўскі 455 2006 г., 16 кастрычніка
Касьцёл краявідны Краснапольскі 4,3 1996 г., 28 чэрвеня
Поплаў Друці водны Круглянскі 349 2003 г., 15 сьнежня
Шчыток водны Круглянскі 2850 2003 г., 15 сьнежня
Варацей водны Магілёўскі 470 2006 г., 24 лютага
Прыбярэжжа водны Магілёўскі 120 2006 г., 24 лютага
Раманькі-Карчоўка водны Магілёўскі 620 2006 г., 24 лютага
Пячэрскі Магілёўскі 252 2021 г., 2 верасьня
Закружжа водны Амсьціслаўскі 152 2006 г., 27 верасьня
Шырына-Падрэчча водны Амсьціслаўскі 231 2006 г., 27 верасьня
Ляжанка водны Асіпавіцкі 398 2006 г., 23 жніўня
Сяцішча водны Асіпавіцкі 524 2006 г., 23 жніўня
Тагінае водны Асіпавіцкі 271,6 2006 г., 23 жніўня
Журавель водны Прапойскі 258 2006 г., 27 сьнежня
Ерашоўшчына біялягічны Хоцімскі 1560 2002 г., 30 кастрычніка
Лобня водны Хоцімскі 200 2002 г., 30 кастрычніка
Чавускі біялягічны Чавускі 105 2006 г., 22 лютага
Бардзілаўскае-Крамянец водны Чавускі 626 2006 г., 22 лютага
Каралёўшчына водны Чавускі 466 2006 г., 22 лютага
Азярышча водны Чавускі 93 2012 г., 19 сьнежня
Чэрыкаўскі біялягічны Чэрыкаўскі 30 899,81 2018 г., 2 лютага

Менская вобласьць

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Назва Від Раён Плошча (га) Дата абвяшчэньня Выява
Вязькуціна водна-балотны Бярэзінскі 649,16 2015 г., 23 сьнежня
Дуброўка водна-балотны Бярэзінскі 3735,06 2015 г., 23 сьнежня
Дулебскае водна-балотны Бярэзінскі 1141,64 2015 г., 23 сьнежня
Забродзьдзе водна-балотны Бярэзінскі 3742,29 2015 г., 23 сьнежня
Лазароўшчына водна-балотны Бярэзінскі 2246,73 2015 г., 23 сьнежня
Зубрыны біялягічны Барысаўскі 11 809,5 2008 г., 23 траўня
Бярэзіна водна-балотны Барысаўскі 3242 2013 г., 22 красавіка
Гайна водна-балотны Барысаўскі 1464,1 2013 г., 22 красавіка
Бонда водна-балотны Вялейскі 355,978 2013 г., 24 траўня
Баркі водна-балотны Вялейскі 521,64 2014 г., 29 сьнежня
Гасьцілава водна-балотны Вялейскі 998,35 2015 г., 29 сьнежня
Калодкі водна-балотны Вялейскі 1927,57 2014 г., 29 сьнежня
Суражынскі водна-балотны Вялейскі 1161,07 2013 г., 24 траўня
Бортнікі біялягічны Валожынскі 14,6 1994 г., 26 ліпеня
Івенчык біялягічны Валожынскі 40,2 2004 г., 29 ліпеня
Шапавалаўскія пагоркі краявідны Валожынскі 203,5 1998  г., 22 красавіка
Колкаўскі краявідны Клецкі 452 2005 г., 12 сьнежня
Ракітнік біялягічны Капыльскі 114,6 2006 г., 24 жніўня
Морацкі водны Капыльскі 133,87 2006 г., 24 жніўня
Брышча біялягічны Крупскі 281 2008 г., 28 кастрычніка
Белая выспа водна-балотны Крупскі 2953,53 2014 г., 24 сьнежня
Яленка водна-балотны Крупскі 4881,28 2014 г., 24 сьнежня
Ліпкі водна-балотны Крупскі 414,96 2015 г., 21 сьнежня
Макаўе водна-балотны Крупскі 874,36 2015 г., 21 сьнежня
Нача водна-балотны Крупскі 5001,61 2014 г., 24 сьнежня
Крыніца біялягічны Менскі 178 2008 г., 12 лістапада
Сакаліны біялягічны Менскі 20,9 2011 г., 29 жніўня
Вэймутава хвоя біялягічны Маладэчанскі 54 2004 г., 26 жніўня
Чысьць водна-балотны Маладэчанскі 1455,79 2014 г., 30 сьнежня
Рака Вязынка водны Маладэчанскі 95 2004 г., 27 ліпеня
Бортнікі краявідны Маладэчанскі 181,1 2008 г., 28 кастрычніка
Габы водна-балотны Мядзельскі 4834,6 2014 г., 30 сьнежня
Малеўскі водны Нясьвіскі 153,5 2008 г., 22 кастрычніка
Быценьскі біялягічны Пухавіцкі 2185 2006 г., 28 верасьня
Клетнае водна-балотны Пухавіцкі 798 2013 г., 14 студзеня
Сяргеевіцкі водны Пухавіцкі 2006 2001 г., 22 лістапада
Вецярэвіцкі краявідны Пухавіцкі 1570,7 1997 г., 24 сьнежня
Вераб'ёўскі краявідны Слуцкі 684,4 2015 г., 23 сьнежня
Маяк біялягічны Смалявіцкі 213,3 2006 г., 26 верасьня
Студзёнка водны Смалявіцкі 776,2 2008 г., 8 сьнежня
Вялічкавічы водны Салігорскі 197,61 2006 г., 27 ліпеня
Грычына-Старобінскі водны Салігорскі 705,56 2009 г., 13 студзеня
Чырвонае возера водны Салігорскі 141,73 2009 г., 13 студзеня
Чырвонае возера водны Салігорскі 118,24 2009 г., 13 студзеня
Чарамша біялягічны Старадароскі 283,6 2005 г., 24 сакавіка
Солан-Салянка водны Старадароскі 1920,6 2008 г., 26 жніўня
Ленчына біялягічны Узьдзенскі 288,8 2008 г., 13 чэрвеня
Сініцкая грэбля біялягічны Узьдзенскі 793,17 2015 г., 29 сьнежня
Вытокі Нёману краявідны Узьдзенскі 905 2008 г., 15 кастрычніка
Іванаўскі біялягічны Ігуменскі 657,55 2009 г., 2 кастрычніка
Ведрыцкае балота водны Ігуменскі 2628,64 2015 г., 24 сьнежня
  1. ^ а б в г А. Лукашэнка. Закон Рэспублікі Беларусь ад 15 лістапада 2018 году № 150-З «Аб асабліва ахоўных прыродных тэрыторыях» (рас.) // Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь, 13 сьнежня 2018 г. Праверана 9 чэрвеня 2020 г.
  2. ^ а б Заказьнікі рэспубліканскай і мясцовай значнасьці (рас.) // Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя Рэспублікі Беларусь, 2020 г. Праверана 9 чэвреня 2020 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]