Перайсьці да зьместу

Белая Русь (заказьнік)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Белая Русь
2020 год
2020 год
Плошча 4460 га
Краіна Беларусь
Геаграфічныя каардынаты 54° пн. ш. 27° у. д. / 54° пн. ш. 27° у. д. / 54; 27Каардынаты: 54° пн. ш. 27° у. д. / 54° пн. ш. 27° у. д. / 54; 27
Месцазнаходжаньне Лагойскі раён
Утварэньне 4 лютага 2015 (9 гадоў таму)
Белая Русь на мапе Беларусі
Белая Русь
Белая Русь
Белая Русь

«Бе́лая Русь» — рэспубліканскі краявідны заказьнік Беларусі, абвешчаны ў лютым 2015 году на поўначы Лагойскага раёну Менскай вобласьці.

4 лютага 2015 году Савет міністраў Беларусі ўхваліў Пастанову № 71 «Аб рэспубліканскіх заказьніках», паводле якой заснаваў заказьнік «Белая Русь» плошчай 44,6 кв.км на землях Казырскага (Гайненскі сельсавет) і Юркавіцкага лясьніцтваў (Швабскі сельсавет) «Лагойскай лясной гаспадаркі». Заказьнік перадалі ў кіраваньне Лагойскаму раённаму выканаўчаму камітэту[1]. У заказьніку сустракалася 11 відаў рэдкіх расьлінаў, занесеных у Чырвоную кнігу Беларусі, у тым ліку звычайны баранец, іржавы гайнік, кучаравая лілея, зьмеегалоўнік Руйша, клабучковая нэатыянта, шыракалісты прастрэл, гарохападобная чына і беспрыкветнічкавы ядранец. На землях заказьніка забаранілі мэліярацыю, самастойную высечку дрэваў і распальваньне агню[2]. Заказьнік месьціўся на Плешчаніцкім узвышшы і займаў землі Хатынскага лесу ў ваколіцах мэмарыяльнага комплексу «Хатынь».