Графская пушча
Выгляд
Графская пушча — лясны масіў, што пачынаецца за 12 км на паўночны ўсход ад мястэчка Карэлічы Гарадзенскай вобласьці, на поўдні прымыкае да Налібоцкіх лясоў. Плошча каля 3,2 тыс. га.
Рэльеф
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Рэльеф зьлёгку хвалісты з градава-ўзгорыстымі і западзіннымі формамі.
Гідрагарфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паўднёва-заходняя частка пушчы прымыкае да ракі Нёману, паўночная да ракі Чорнай.
Расьліннасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Хвойнікі верасовыя, імшыстыя, чарнічныя, багуновыя й сфагнавыя; ельнікі кісьлічныя, імшыстыя й чарнічныя; бярэзьнікі асотавыя, чарнічныя й мшыстыя.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У мінулым Графская пушча была ўласнасьцю Радзівілаў, месцам графскага паляваньня (адсюль пайшла назва).
Інфармацыя для турыстаў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ляндшафт прыдатны для турызму і адпачынку.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн., 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9.