Перайсьці да зьместу

Барысаўскі заказьнік

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Барысаўскі заказьнік
Плошча 2731,4 га
Краіна Беларусь
Геаграфічныя каардынаты 54° пн. ш. 28° у. д. / 54° пн. ш. 28° у. д. / 54; 28Каардынаты: 54° пн. ш. 28° у. д. / 54° пн. ш. 28° у. д. / 54; 28
Месцазнаходжаньне Менская вобласьць
Утварэньне 4 лютага 2015 (9 гадоў таму)
Барысаўскі заказьнік на мапе Беларусі
Барысаўскі заказьнік
Барысаўскі заказьнік
Барысаўскі заказьнік

Бары́саўскі зака́зьнік — рэспубліканскі краявідны заказьнік Беларусі, абвешчаны ў лютым 2015 году на паўночным усходзе Менскай вобласьці.

Месьціцца ў Барысаўскім і Смалявіцкім раёнах у межах важнай для птушак тэрыторыі «БярэзінаГайна»[1].

4 лютага 2015 году Савет міністраў Беларусі ўхваліў Пастанову № 71 «Аб рэспубліканскіх заказьніках», паводле якой абвясьціў 9 заказьнікаў, у тым ліку Барысаўскі ў Барысаўскім і Смалявіцкім раёнах Менскай вобласьці. Папярэдне Нацыянальная акадэмія навук Беларусі аднесла гэтыя землі да ядра экалягічнай сеткі міжнароднай значнасьці[2]. Паводле Пастановы № 71, Барысаўскі заказьнік абвясьцілі краявідным на плошчы 2731,4 гектараў. Землі заказьніка перадалі пад кіраваньне Барысаўскага і Смалявіцкага раённых выканаўчых камітэтаў пры фінансаваньні з рэспубліканскага бюджэту. Гэтыя землі знаходзіліся ў:

13 лютага 2015 году кіраўніца ўправы біялягічнай і краявіднай разнастайнасьці Мінпрыроды Беларусі Натальля Мінчанка адзначыла: «Многія аб’яўленыя заказьнікі маюць міжнародны статус аховы, хоця дагэтуль ня мелі нацыянальнага»[4].