Вадаём

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Патрыяршыя сажалкі ў Маскве

Вадаём — сталая або часавая навала стаялай або з паніжаным сьцёкам вады ў натуральных або штучных западзінах (азёры, вадасховішчы, сажалкі, і т. д.). Вывучэньнем вадаёмаў займаецца навука гідралёгія.

Вадаёмы ўтвараюцца пры наяўнасьці на паверхні замкнёных катлявін і перавышэньні прытоку вады ў гэтае паглыбленьне над стратамі яе на фільтраваньне ў грунт і выпарэньне.

Вадаёмы могуць быць сталымі і часавымі, якія ўзьнікаюць толькі ў шматводныя пэрыяды году. Да такіх вадаёмаў адносяць старыцы й лужыны, якія ўзьнікаюць увесну пры разьлівах буйных рэк, а таксама перасыхаючыя рэкі і раўчукі.

Па хімічным складзе і колькасьці соляў, раствораных у вадзе, вадаёмы падзяляюцца на салёныя і прэсныя.

Фізычныя, хімічныя і біялягічныя працэсы ў вадаёмах працякаюць розна, у залежнасьці ад таго, да якога тыпу яны адносяцца.

Да штучных вадаёмаў адносяцца вадасховішчы і сажалкі.

У апошні час папулярнасьць заваёўваюць вадаёмы з бутылкаўчуковай плёнкі, такі як Firestone Pond Liner.

Беларусь[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На 2022 год у Беларусі налічвалася звыш 20 000 вадацёкаў агульнай працягласьцю 90 600 км. Сярод іх 90% складалі малыя рэкі і ручаі. Аснову ж рачнога сьцёку ўтваралі вялікія і сярэднія рэкі. Таксама налічвалася звыш 10 000 азёраў, якія зьмяшчалі каля 9 кубічных км вады, 85 вадасховішчаў з плошчай паверхні вады ад 1-го кв.км і 1500 сажалак для рыбаводзтва і адпачынку[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Водныя рэсурсы // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 18 сакавіка 2022 г. Праверана 12 красавіка 2022 г.