Букчанскі заказьнік

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Букчанскі заказьнік
Плошча 4990,31 га
Краіна Беларусь
Геаграфічныя каардынаты 51° пн. ш. 27° у. д. / 51° пн. ш. 27° у. д. / 51; 27Каардынаты: 51° пн. ш. 27° у. д. / 51° пн. ш. 27° у. д. / 51; 27
Месцазнаходжаньне Лельчыцкі раён
Утварэньне 16 жніўня 1979 (44 гады таму)
Букчанскі заказьнік на мапе Беларусі
Букчанскі заказьнік
Букчанскі заказьнік
Букчанскі заказьнік

Букча́нскі зака́зьнік — рэспубліканскі біялягічны заказьнік Беларусі, абвешчаны ў жніўні 1979 году на паўднёвым захадзе Лельчыцкага раёну Гомельскай вобласьці.

Месьціцца на Тапілаўскім балоце на поўдзень ад Букчы і балота Машчон (Букчанскі сельсавет), на ўсход ад Радзілавічаў і балота Нівенскі Мох у Радзілавіцкім сельсавеце, на захад ад Прыбалавічаў і Вялікага балота ў складзе Мілашавіцкага сельсавету. Улучае прыродныя мясьціны росту журавінаў. Мае згладжаную градава-балоцістую паверхню, бязьлесую ўсярэдзіне. На ўскраінах расьлі хваёвыя, бярозавыя і чорнаальховыя лясы балотнага віду, а таксама зрэдку асінавыя і дубовыя лясы. На дзялянках зь мінэральнымі глебамі сустракаюцца чарнічныя віду лесу, а месцамі брусьнічныя, верасовыя і лішайнікавыя віды. Заказьнік вызначаецца багацьцем журавінаў, трохлістага бабку і белага чаротніку. Таксама растуць чарнаплодныя журавіны, якія маюць таежна-барэальнае паходжаньне [1].

У 2019 годзе сябры грамадзкага аб’яднаньня «Ахова птушак Бацькаўшчыны» знайшлі ў заказьніку новае месца пражываньня вяртлявай чаротаўкі, занесенай у Чырвоную кнігу Беларусі[2].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Генадзь Вынаеў. Букчанскі заказьнік // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 1999. — Т. 3: Беларусы — Варанец. — С. 326. — 511 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0068-4
  2. ^ Настасься Аляксеева. Дапамога жывым каштоўнасьцям // Родная прырода : часопіс. — Люты 2020. — № 2 (71). — С. 18.