Лельчыцкі раён

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Лельчыцкі раён
Coat of Arms of Lelčycy, Belarus.png
Агульныя зьвесткі
Краіна Беларусь
Статус раёны Беларусі
Уваходзіць у Гомельская вобласьць
Адміністрацыйны цэнтар Лельчыцы
Старшыня райвыканкаму Анатоль Гапонік
Насельніцтва (2018) 23 833[1]
Шчыльнасьць 7,4 чал./км²
Плошча 3221,31[2] км²
Месцазнаходжаньне Лельчыцкага раёну
Лельчыцкі раён на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Афіцыйны сайт
Commons-logo.svg   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Ле́льчыцкі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гомельскай вобласьці Беларусі. Мяжуе з Жыткавіцкім, Петрыкаўскім, Мазырскім, Ельскім раёнамі Гомельскай вобласьці, а таксама са Столінскім раёнам Берасьцейскай вобласьці і Ўкраінай на поўдні. Самы вялікі раён Гомельскай вобласьці.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У цяперашні час раён утвараюць гарадзкі пасёлак Лельчыцы, разьмешчаны на левым беразе ракі Убарці (прыток Прыпяці), і 73 населеныя пункты, адміністрацыйна аб’яднаныя ў 14 сельскіх саветаў: Астражанскі, Бараўскі, Буйнавіцкі, Букчанскі, Глушкавіцкі, Грабянёўскі, Дуброўскі, Лельчыцкі, Мілашавіцкі, Радзілавіцкі, Сіманіцкі, Стадоліцкі, Тонескі, Ударненскі.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • XX стагодзьдзе: 1 студзеня 1999 году — 31 964 чалавекі
  • XXI стагодзьдзе: 1 студзеня 2007 году — 27,2 тыс. чалавек; 2009 год — 27 722 чалавекі[3] (перапіс); 2016 год — 24 433 чалавекі[4]; 2017 год — 23 993 чалавекі[5]; 2018 год — 23 833 чалавекі[1]

Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

На 2010 год лясы займалі больш за палову плошчы раёну — 215 тыс. га (67%)[6]. У раёне разьмешчаныя: Прыпяцкі нацыянальны парк, Біялягічны заказьнік Букчанскі.

На тэрыторыі раёну знаходзяцца азёры: Пупаўскае; рэкі: Балотніца, Батыўля, Выгошча, Гурыстая, Запалічная, Каросьцінка, Літоша, Лохніца, Мутвіца, Мутнянка, Плотніца, Роў (Плаў), Рудніца, Сьвідовец, Сьвінавод, Сьцьвіга, Убарць. Шмат каналаў. Балоты: Возера, Гвозда, Гнойнае, Града, Грузкае, Жоўнец, Надзел, Ніўнае, Панскае, Пастольніца, Ральца, Хрэстца, Цыганскае, Язьвін. Урочышчы: Адрынка, Бабіна, Балота Вялікае, Буянаў Востраў, Востраў, Гасьцічаў, Дубіна, Жорнаўка, Злодзін, Камень, Княжаньне (сучаснае Селішча), Красная Горка, Курганы, Лазар, Лаўнь, Мардзьвінскае Стойла, Мураўя, Обсыч, Поліца, Прыбыль, Рудкаў Лясок, Сельская Ніўка, Струбачы, Убарткі, Хізішча, Язьвінец.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  2. ^ Государственный земельный кадастр Республики Беларусь(рас.) (па стане на 1 студзеня 2010 г.)
  3. ^ Перепись населения — 2009. Гомельская область(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  4. ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  5. ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа(рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
  6. ^ Ірына Асташкевіч, Алена Даўжанок. Унікальны поўдзень краіны // Зьвязда : газэта. — 30 лістапада 2010. — № 230 (26838). — С. 1, 5,8. — ISSN 1990-763x.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Лельчыцкі раёнсховішча мультымэдыйных матэрыялаў