Перайсьці да зьместу

Запольскі заказьнік

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Запольскі заказьнік
Плошча 794,04 га
Краіна Беларусь
Геаграфічныя каардынаты 55° пн. ш. 30° у. д. / 55° пн. ш. 30° у. д. / 55; 30Каардынаты: 55° пн. ш. 30° у. д. / 55° пн. ш. 30° у. д. / 55; 30
Месцазнаходжаньне Віцебскі раён
Утварэньне 16 жніўня 1979 (45 гадоў таму)
Запольскі заказьнік на мапе Беларусі
Запольскі заказьнік
Запольскі заказьнік
Запольскі заказьнік

Запольскі заказьнік[1] — рэспубліканскі біялягічны заказьнік Беларусі, абвешчаны ў жніўні 1979 году на паўночным усходзе Віцебскага раёну[2].

Быў заснаваны для захаваньня месцаў росту журавінаў як заказьнік-журавіньнік[3]. Месьціўся на вярховым балоце зь мінэральнымі дзялянкамі на поўначы Запольскага сельсавету[4]. На балоце мела пашырэньне хвойна-хмызьнякова-мховая расьліннасьць з журавінамі, а таксама асаковыя, асакова-мховыя і багуновыя хвойнікі. На мінэральных дзялянках пераважалі яловыя, бярозавыя і асінавыя лясы чарнічнага і кісьлічнага відаў[5]. На землях заказьніка гнездаваліся рэдкія віды птушак, занесеныя ў Чырвоную кнігу Беларусі: белая курапатка, варакушка і арол-маркут, дзербнік і шэры саракуш, шэры журавель і вялікі ўліт, балотная сава і арол-вужаед. Сярод іншага, пражываў буры мядзведзь і расла паўночная лінея[6]. Плошча складала 794 гектары[7]. На подзень ад заказьніка знаходзіліся вёскі Дразды, Навасёлкі і Пудаць. На захадзе працякала рака Ўсьвяча.

  1. ^ Ігар Шаруха, Александрына Сарока. Тэма 18. Прыродаахоўныя тэрыторыі Беларусі // Фізычная, эканамічная і сацыяльная геаграфія Беларусі : у 2 ч. = Фізічная, эканамічная і сацыяльная геаграфія Беларусі : у 2 ч. / рэд. А.Л. Пазьнякоў. — Магілёў: Магілёўскі дзяржаўны ўнівэрсытэт, 2017. — Т. 1. Фізычная геаграфія Беларусі. — С. 57. — 76 с. — 51 ас. — ISBN 978-985-568-335-4
  2. ^ Даты беларускага календара за 2019 год // Нацыянальная бібліятэка Беларусі, 2018 г. Праверана 2 ліпеня 2022 г.
  3. ^ П.І. Лабанок, М.І. Кудрашова. Прыродныя заказьнікі рэспубліканскага значэньня // Рэспубліка Беларусь. Аглядна-тапаграфічная карта з данымі аб асабліва ахоўваемых прыродных тэрыторыях і аб'ектах / рэд. Мікалай Віняцкі. — Менск: Белгеадэзія, 1996. — 10 000 ас. — ISBN 985-6311-04-7
  4. ^ Канстанцін Чыкалаў. Беларусь журавінавая // Партал «Багна», 23 кастрычніка 2016 г. Праверана 2 ліпеня 2022 г.
  5. ^ Запольскі // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 1998. — Т. 6: Дадаізм — Застава. — С. 535. — 576 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0106-0
  6. ^ Запольскі заказьнік-журавіньнік. Віцебскі раён // Віцебская абласная бібліятэка, 11 сьнежня 2018 г. Праверана 2 ліпеня 2022 г.
  7. ^ М.В. Півавар. Помнікі прыроды і ахоўваемыя тэрыторыі Віцебскага раёну (Заказьнікі-журавіньнікі рэспубліканскага значэньня) // Віцебскі раён: краязнаўчыя нарысы. — Віцебск: 2007. — С. 27. — 320 с. — 1000 ас.