Нераст
Нераст — адкладаньне рыбамі і кругларотымі сьпелых ікры і малака з далейшым апладненьнем.
Адбываецца для кожнага віду пры пэўных пары, тэмпэратуры, салёнасьці вады, глыбіні, хуткасьці цячэньня і субстраце. Можа мець месца адным або некалькімі заходамі. Субстратам для літафільнай рыбы (асётр, галавень, жэрах і ласось) служыць камяніста-галечнікавы грунт, псамафільных (галец і пячкур) — пясок і карэньчыкі расьлінаў, расьліналюбных (карп, лешч, плотка, сазан і шчупак) — расьліны. Астракафільныя рыбы (гарчак) адкладаюць ікру ў мантыйную поласьць малюскаў і пад панцыр крабаў, пэлягафільныя (белы амур, камбала, таўсталобік і чахонь) — у тоўшчу вады. У трапічнай і субтрапічнай рыбы расьцягнутая і слаба выяўленая пара адкладкі, а высьпяваньне ікры часта парцыйнае раз на некалькі месяцаў. Большасьць рыбы халодных і ўмераных шыротаў нерастуе раз на год. Некаторыя прахадныя рыбы — да пары разоў за жыцьцё. У многіх рыбаў падчас нерасту разьвіваецца шлюбны ўбор[1].
Беларусь
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ад 1 красавіка па 30 траўня ў Беларусі дзейнічае забарона на здабычу ўсіх відаў рыбы ў сувязі зь іх веснавым нерастам. Выняткам служыла аматарскае рыбалоўства ў сьветлы час содняў зь берага адной вудай з адным кручком або адным сьпінінгам, аснашчаным штучнай прынадай з трайным кручком памера да №10[2].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ А.М. Петрыкаў. Нераст // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 2000. — Т. 11: Мугір — Паліклініка. — С. 290. — 560 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0188-5
- ^ Сяргей Расолька. Судак — пад забаронай // Зьвязда : газэта. — 4 красавіка 2014. — № 62 (27672). — С. 8. — ISSN 1990-763x.
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |