Перайсьці да зьместу

Прылуцкі заказьнік

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Прылуцкі заказьнік
18 ліпеня 2020 году
18 ліпеня 2020 году
Плошча 523,06 га
Краіна Беларусь
Геаграфічныя каардынаты 53° пн. ш. 27° у. д. / 53° пн. ш. 27° у. д. / 53; 27Каардынаты: 53° пн. ш. 27° у. д. / 53° пн. ш. 27° у. д. / 53; 27
Месцазнаходжаньне Менскі раён
Утварэньне 20 студзеня 1977 (47 гадоў таму)
Прылуцкі заказьнік на мапе Беларусі
Прылуцкі заказьнік
Прылуцкі заказьнік
Прылуцкі заказьнік

Прылу́цкі зака́зьнік — рэспубліканскі біялягічны заказьнік Беларусі, абвешчаны ў студзені 1977 году на паўднёвым захадзе Менскага раёну.

Месьціцца на захад ад Шчомысьліцы. Улучаў насаджэньні інтрадукаваных лясных культураў пачатку ХХ стагодзьдзя. На 2001 год узрост лесапасадак складаў 30—100 гадоў. Зь мясцовых пародаў пераважалі чыстыя і мяшаныя насаджэньні хвоі і елкі, летняга дубу і ясеню. Зь інтрадукаваных відаў расьлі сыбірская і эўрапейская лістоўніцы, хвоі Мурэя і вэймутавы, дугласія і канадзкая елка, чырвоны дуб і пэнсыльванскі ясень, манчжурскі гарэх і амурскі аксаміт, валасістаплодная і канадзкая таполі[1].

  1. ^ П.І. Лабанок. Прылуцкі заказьнік // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 2001. — Т. 13: Праміле — Рэлаксін. — С. 70. — 576 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0216-4