Горацкі раён
Горацкі раён | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Статус | раён Беларусі |
Уваходзіць у | Магілёўская вобласьць |
Адміністрацыйны цэнтар | Горкі |
Кіраўнік | Аляксандар Бутараў[d][1] |
Насельніцтва (2018) | 45 887[2] |
Шчыльнасьць | 35,7 чал./км² |
Плошча | 1284,31[3] км² |
Вышыня па-над узр. м. · сярэдняя вышыня | 221 м[4] |
Месцазнаходжаньне Горацкага раёну | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Го́рацкі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Магілёўскай вобласьці Беларусі. Горацкі раён мяжуе з Амсьціслаўскім, Дрыбінскім, Шклоўскім раёнамі Магілёўскай вобласьці, Аршанскім і Дубровенскім раёнамі Віцебскай вобласьці і на ўсходзе з Расеяй.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Горацкі раён створаны 17 ліпеня 1924 году.
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На тэрыторыі раёну працякаюць рэкі Проня з прытокамі Парасіцай, Быстрай, Вярбоўкай, Гольшай; Бася з прытокамі Паўнай і Галубінай; Рамясьцьвянка, Лебедзёўка, Дняпрэц, Мярэя, Гарадок. Карысныя выкапні: торф, пяскі, гліны.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XXI стагодзьдзе: 2009 год — 47 800 чал. (перапіс), у тым ліку ў Горках — 32 777 чал., у сельскай мясцовасьці — 15 023 чалавекі[5]; 2016 год — 46 293 чалавекі[6]; 2017 год — 46 710 чалавек[7]; 2018 год — 45 887 чал.[2]
Адміністрацыйны падзел
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У сучасны Горацкі раён уваходзяць 172 населеныя пункты. У межах раёну разьмешчаны горад Горкі.
Паводле зьвестак статупраўленьня на 1 студзеня 2002 году раён падзяляецца на 11 сельскіх саветаў: Аўсянкаўскі, Горскі, Добраўскі, Копцеўскі, Ленінскі, Маслакоўскі, Паршынскі, Рудкаўшчынскі, Рэкцянскі, Саўскі, Ходараўскі.
За час існаваньня Горацкага раёну былі выключаны з уліковых зьвестак па розных прычынах наступныя населеныя пункты:
- вёскі: Арлоўшчына, Бася, Буда, Верашчакі, Дыбаўскія, Цяплухі, Швэды.
- пасёлкі: Антропенкі, Глінішча, Грабянёўка, Гразіна, Дуброва, Запаложжа, Засьценкі, Зялезны, Круты, Казіміраўскі, Мікалаеўскі, Павінскі, Паўдзённы, Рагавы, Ржаўскі, Сябрацкі, Тормаль, Траецкі, Цёплае, Цьвяткоў, Эмігрант,
- хутары: Барэц, Выдрыца, Выжары, Высоцкія, Добры Двор, Дубінец, Закамчынскія, Зарэчча, Іванькава, Кангрэс, Кастрычнік, Мяжэвічы, Навасёлкі, Новыя Душкі, Пасек, Ракіта, Раўкі, Рудня, Сушчак, Таўкачы, Чайкі, Шупілава, Шыманоўка.
Прамысловасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Прамысловасьць раёну прэзэнтаваная вытворцамі прадуктаў харчаваньня, будаўнічых матэрыялаў, прадпрыемствамі лёгкай прамысловасьці. Асноўныя галіны сельскай гаспадаркі: мясамалочная жывёлагадоўля, ільнаводзтва. Вырошчваюцца зерневыя, кармавыя культуры, бульба.
Адукацыя і мэдыцына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На тэрыторыі раёну дзейнічае Беларуская дзяржаўная сельскагаспадарчая акадэмія і пэдагагічная вучэльня, 12 сярэдніх, 6 базавых і 10 пачатковых школ, 2 музычныя школы, 16 дашкольных установаў, 25 клюбаў, 27 бібліятэкаў, 6 бальніцаў, 21 фэльдшарска-акушэрскі пункт.
Транспарт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Па Горацкім раёне праходзяць чыгуначная дарога Ворша — Крычаў, аўтадарогі з Горак у Воршу, Магілёў, Амсьціслаў.
Інфармацыя для турыстаў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Мэмарыяльны комплекс і музэй савецка-польскай баявой садружнасьці ў вёсцы Леніна.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Горацкага р-на / Рэдкал.: А. А. Крывянкоў, У. М. Ліўшыц [і інш.]. — Мн.: Вышэйшая школа, 1996. — 589 с. ISBN 985-06-0180-9.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ http://gorki.gov.by/vlast/4302-rayispolkom.html
- ^ а б Численность населения на 1 января 2018 г. и среднегодовая численность населения за 2017 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Государственный земельный кадастр Республики Беларусь (рас.) (па стане на 1 студзеня 2010 г.)
- ^ GeoNames (анг.) — 2005.
- ^ Перепись населения — 2009. Могилевская область (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2016 г. и среднегодовая численность населения за 2015 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ^ Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа (рас.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Горацкі раён — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў