Перайсьці да зьместу

Мікасецкі (гідралягічны заказьнік)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

«Мікасецкі» — дзяржаўны гідралягічны заказьнік рэспубліканскага значэньня.

Заказьнік «Мікасецкі» разьмешчаны на поўдзень ад шашы МядзелВаўкалата, паміж вёскамі Мікасецак і Навасёлкі Мядзельскага раёну. Плошча заказьніка складае 83 га (0,83 км²). Функцыянуе на тэрыторыі Нацыянальнага парку «Нарачанскі».

Заказьнік быў створаны з мэтай захаваньня ў натуральным стане ўнікальнага балотна-лугавога ляндшафтнага комплексу поўдня Беларускага Паазер’я. Больш за 77% тэрыторыі заказьніка займае дробналесьсе і хмызьняк, 12,4% плошчы тэрыторыі займае нізіннае балота.

На тэрыторыі заказьніка існуюць шмат расьлінаў, занесеных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь. Сярод іх сустракаюцца ятрышнік мужчынскі, ятрышнік дрэмлік, купальніца эўрапейская, касацік сібірскі, шпажнік чарапітчавы, званочак пэрсікаліставы, тайнік яйкападобны, палапялёстнік зялёны, зязюльнік даўгарогі, пальчатакарэньнік Фукса.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]