Амговіцкі заказьнік
Амговіцкі заказьнік | |
Плошча | 2556,8 га |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Геаграфічныя каардынаты | 53° пн. ш. 27° у. д. / 53° пн. ш. 27° у. д.Каардынаты: 53° пн. ш. 27° у. д. / 53° пн. ш. 27° у. д. |
Месцазнаходжаньне | Менская вобласьць |
Утварэньне | 24 сьнежня 2009 (14 гадоў таму) |
Амговіцкі заказьнік |
Амговіцкі заказьнік — рэспубліканскі біялягічны заказьнік Беларусі, заснаваны ў сьнежні 2009 году на паўднёвым захадзе Пухавіцкага раёну і захадзе Старадароскага раёну Менскай вобласьці.
24 лютага 2009 году Савет міністраў Беларусі ўхваліў Пастанову № 1694, якой 1 студзеня 2010 году заснаваў Амговіцкі заказьнік для захаваньня месцаў існаваньня дзікіх жывёлаў і дзікарослых расьлінаў, улучаных у Чырвоную кнігу Беларусі. На землях заказьніка забаранілі асушэньне і прамысловую нарыхтоўку дзікарослых расьлінаў, зьнішчэньне дрэваў і хмызьнякоў, спальваньне рэштак нарыхтаванай драўніны пры лесасецы, прымяненьне атрутных рэчываў аховы расьлінаў і мінэральных угнаеньняў, развядзеньне агню, размяшчэньне намётавых мястэчак і аўтастаянак, высечку лесу галоўнага карыстаньня і разьмяшчэньне адкідаў. Узгадненьне Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя Беларусі патрабавалася на выпальваньне сухой расьліннасьці на пні, трысьнягу, чароту і зарасьнікаў, на рамонт мэліярацыйных вадацёкаў і распрацоўку карысных выкапняў, а таксама на выкараненьне чужародных відаў жывёлаў і расьлінаў[1]. На паўднёвым захадзе Пухавіцкага раёну заказьнік займаў частку Жылін-Бродзкага і Селецкага лясьніцтваў (Шацкі сельсавет) «Слуцкай лясной гаспадаркі»[2]. Пры гэтым, у Пухавіцкім раёне пад заказьнік адвялі 901 га Жылін-Бродзкага лясьніцтва і 671,82 га Селецкага лясьніцтва, а ў Старадароскім раёне — 31,4 га сельскагаспадарчага вытворчага каапэратыва «Шчыткавічы», 414,14 га Жылін-Бродзкага лясьніцтва і 537,44 га Селецкага лясьніцтва. Кіраваць заказьнікам мелі Пухавіцкі і Старадароскі раённыя выканаўчыя камітэты[3].
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Новы біялагічны заказьнік створаны ў Беларусі // Савет міністраў Беларусі, 4 студзеня 2010 г. Праверана 3 чэрвеня 2022 г.
- ^ Прыроду «заказалі» // Сьвіслацкі весьнік : газэта. — Сакавік 2010. — № 1—2 (7—8). — С. 17.
- ^ Сяргей Сідорскі. Пастанова Савету міністраў Рэспублікі Беларусь ад 24 сьнежня 2009 г. № 1694 «Аб рэспубліканскі біялягічным заказьніку "Амговіцкі"» (рас.) // Нацыянальны прававы партал Беларусі, 4 студзеня 2010 г. Праверана 3 чэрвеня 2022 г.
Гэта — накід артыкула пра Беларусь. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |