Буда-Кашалёўскі заказьнік

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Буда-Кашалёўскі заказьнік
Плошча 13 575 га
Краіна Беларусь
Месцазнаходжаньне Буда-Кашалёўскі раён
Утварэньне 13 красавіка 1988 (35 гадоў таму)

Буда-Кашалё́ўскі зака́зьнік — рэспубліканскі біялягічны заказьнік Беларусі, абвешчаны ў красавіку 1988 году ў цэнтры Буда-Кашалёўскага раёну Гомельскае вобласьці.

Плошча 13 575 га. Ягоная тэрыторыя ахоплівае рэдкія захаваныя лясныя масівы ў марэнна-зандравым ляндшафце, спрыяльным для сельскагаспадарчага асваеньня і таму амаль цалкам разаранага. Створаны 13 красавіка 1988 году, каб захаваць рэшткавыя фрагмэнты каштоўных дуброў з рэдкімі відамі ахоўных расьлінаў, занесеных ў Чырвоную кнігу Беларусі, якія маюць вялікае навуковае, культурнае й эстэтычнае значэньне.

На тэрыторыі Дзяржаўнага біялягічнага заказніка «Буда-Кашалёўскі» забараняюцца пасьба скаціны, парушэньне глебавага покрыва, правядзеньне мэліярацыйных і іншых працаў, якія выклікаюць зьмену натуральнага ляндшафту й воднага рэжыму, рух мэханізаванага транспарту па-за дарогамі, не зьвязаны зь вядзеньнем лясное гаспадаркі, выкарыстаньне ядахімікатаў, а на тэрыторыі асабліва ахоўных дзялянак лесу з абмежаваным рэжымам лесакарыстаньня — правядзеньне рубак галоўнага карыстаньня, раскарчаваньне, здабыча жывіцы і драўняных сокаў, паляваньне.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]