Падсады (заказьнік)
| Падсады | |
| | |
| Плошча | 1079 га |
|---|---|
| Краіна | Беларусь |
| Геаграфічныя каардынаты | 53° пн. ш. 27° у. д.HGЯO |
| Месцазнаходжаньне | Менскі раён |
| Утварэньне | 31 сакавіка 1999 (27 гадоў таму) |
|
Падсады на мапе Беларусі Падсады | |
«Падса́ды» — рэспубліканскі біялягічны заказьнік Беларусі, абвешчаны ў сакавіку 1999 году на захадзе Менскага раёну.
Месьціцца ў Гаранскім сельсавеце на поўнач ад вёскі Падсады. Зьмяшчае каштоўныя для адпачынку прыродныя краявіды з рэдкімі відамі жывёлаў і расьлінаў. Меў узгорысты рэльеф. Лясы былі прасякнутыя мноствам крыніцаў, ручаёў і вісячых балотаў у месцах выкліньваньня грунтавых водаў. Пашырэньне мелі хваёвыя і яловыя (па 34 %), бярозавыя (20 %) і асінавыя (7 %) сярэдне- і высокаўзроставыя лясы з дамешкамі дуба, клёна, і ліпы. Сустракалася мноства лекавых, харчовых і кветкава-дэкаратыўных расьлінаў, у тым ліку такія занесеныя ў Чырвоную кнігу Беларусі, як баранец, гібрыдны белакапытнік, шыракалісты званочак, горны купальнік, эўрапейская пярэсна, сьмярдзюх і кучаравы спарасіс. Жывёльны сьвет налічваў 17 відаў сысуноў і 82 віды птушак, сярод якіх былі занесеныя ў Чырвоную кнігу чорны бусел, зялёны дзяцел, зімародак і пустальга[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ П.І. Лабанок. Падсады // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 2000. — Т. 11: Мугір — Паліклініка. — С. 505. — 560 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0188-5
| Гэта — накід артыкула пра Беларусь. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |