Пасынкі (біялягічны заказьнік)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

«Па́сынкі» — дзяржаўны біялягічны заказьнік рэспубліканскага значэньня ў Мядзельскім раёне Менскай вобласьці.

Біялягічны заказьнік «Пасынкі» знаходзіцца на паўночным узьбярэжжы возера Нарач, паміж вёскамі Чараўкі і Пасынкі Мядзельскага раёну. Функцыянуе на тэрыторыі Нацыянальнага парку «Нарачанскі».

Агульная плошча заказьніка складае 10 га (0,1 км²). Асноўнае прызначэньне заказьніка — захаваньне ў натуральным стане ўнікальнага прыродна-лянфшафтнага комплексу поўдня Беларускага Паазер’я. На тэрыторыі заказьніка прадстаўленыя арыгінальныя спалучэньні расьлінных сем’яў рэдкіх і ўнікальных відаў, якія занесеныя ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь.

Заказьнік цікавы для культурна-даведкавых і экалягічных мэтаў.

Ахоўная тэрыторыя выконвае значную ролю ў падтрыманьні экалягічнага балянсу, які склаўся ў лугавых прыбярэжных экасыстэмах возера Нарач.

У склад рэдкіх відаў, якія сустракаюцца на тэрыторыі заказьніка, уваходзяць: вераніка шырокалісьцёвая, жывучка жэнэўская, ветраніца ласная, асака веснавая, земляніцы зялёныя, горычнік горны, маладзіла отпрыскавае, прастрэл лугавы, цыбуля агародная, спаржа лекавая, вераніка каласістая і іншыя.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]