Выганашчанскае (заказьнік)
Гідралягічны заказьнік рэспубліканскага значэньня «Выганашчанскае» | |
Плошча | 43 тыс. га |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Геаграфічныя каардынаты | 52°41′ пн. ш. 25°56′ у. д. / 52.683° пн. ш. 25.933° у. д.Каардынаты: 52°41′ пн. ш. 25°56′ у. д. / 52.683° пн. ш. 25.933° у. д. |
Месцазнаходжаньне | Берасьцейская вобласьць |
Утварэньне | пастанова СМ БССР ад 18.11.1968 № 7138 |
Гідралягічны заказьнік рэспубліканскага значэньня «Выганашчанскае» |
Выганашча́нскае — ляндшафтны заказьнік рэспубліканскага значэньня ў Берасьцейскай вобласьці.
Заказьнік быў створаны як гідралягічны заказьнік у 1968 годзе[1] на мяжы Ганцавіцкага, Івацэвіцкага і Ляхавіцкага раёнаў Пастановай СМ БССР ад 18.11.68 № 342 з мэтай захаваньня аднаго з буйнейшых леса-балотных масіваў Эўропы на галоўным эўрапейскім водападзеле рэк Балтыйскага і Чорнага мораў басэйнаў рэк Шчара і Ясельда.
Плошча заказьніка — 43 тыс. га, працягласьць з поўначы на поўдзень — 27 км, з захаду на ўсход — 46 км. У заказьнік уключаныя азёры Выганашчанскае і Бабровіцкае, а таксама прылеглая тэрыторыя, якая прадстаўляе сабою ў асноўным забалочаную раўніну. Каля 10 тысячаў гадоў таму на гэтым месцы знаходзілася вялізнае прыледавіковае возера плошчай каля 500 км².
На тэрыторыі заказьніка флёра прадстаўлена прыкладна 250 відамі расьлінаў, фаўна — 58 відамі сысуноў, 220 відамі птушак, 7 відамі рэптылій і 12 відамі земнаводных. Многія віды занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі. Азёры багаты рыбай.
Заказьнік «Выганашчанскае» — аб’ект экалягічнага турызму.[2] Частка Агінскага канала, пабудаванага ў 1767—1783 гг., знаходзіцца на тэрыторіі заказьніка.
Адміністрацыя заказьніка знаходзіцца ў горадзе Івацэвічы.[3]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Гідралагічны заказнік рэспубліканскага значэння «Выганашчанскае»(недаступная спасылка)
- ^ Туристская энциклопедия Беларуси. Мн. Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с.
- ^ Заказнікі Брэсцкай вобласці
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Ландшафтны заказнік «Выганашчанскае»(недаступная спасылка) (рас.)
- Заказнік «Выганашчанскае» — прыродны комплекс на галоўным еўрапейскім водападзеле (рас.)
- Заказнік рэспубліканскага значэння «Выганашчанскае» (рас.)
- Гідралагічны заказнік рэспубліканскага значэння Выганашчанскае (рас.)
Гэта — накід артыкула пра Беларусь. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |