Рудабельскі заказьнік

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рудабельскі заказьнік
Плошча 4070,2 га
Краіна Беларусь
Геаграфічныя каардынаты 52° пн. ш. 28° у. д. / 52° пн. ш. 28° у. д. / 52; 28Каардынаты: 52° пн. ш. 28° у. д. / 52° пн. ш. 28° у. д. / 52; 28
Месцазнаходжаньне Рудабельскі раён
Утварэньне 27 чэрвеня 2003 (20 гадоў таму)
Рудабельскі заказьнік на мапе Беларусі
Рудабельскі заказьнік
Рудабельскі заказьнік
Рудабельскі заказьнік

Рудабельскі заказьнік (наркам. Акцябрскі заказнік) — рэспубліканскі біялягічны заказьнік Беларусі, абвешчаны ў чэрвені 2003 году на захадзе Рудабельскага раёну Гомельскай вобласьці.

Быў заснаваны для захаваньня каштоўных лясоў. Меў нізінны алювіяльна-тэрасавы краявід. Яго плошча складала 4070 гектараў. Чорнаальховыя лясы займалі 50,8 % земляў, а хваёвыя — 29 %. Таксама сустракаліся дубровы, ясеньнікі і грабнякі. Сьпелыя і перастойныя лясы займалі 32 % земляў. Век асобных дрэваў даходзіў да 200 гадоў. Расьлінны сьвет налічваў 507 відаў найвышэйшых судзінкавых расьлінаў. Сярод іх сустракаліся рэдкія віды: дзераза-баранец, клубняносная зубніца і горны купальнік, чырвоны пылкагалоўнік і багнавая фіялка. Жывёльны сьвет улучаў 140 відаў птушак, 43 віды сысуноў і 32 віды рыбы, 8 відаў земнаводных і 5 відаў паўзуноў. Сустракалася 13 відаў, занесеных у Чырвоную кнігу Беларусі: вялікі бугай, чорны бусел і шэры журавель, звычайны зімародак і каршачок, малая паганка, вялікі і малы падворлікі, арэшнікавая соня[1].

27 чэрвеня 2003 году Савет міністраў Беларусі ўхваліў Пастанову № 864 «Аб рэспубліканскім біялягічным заказьніку «Рудабельскі». Паводле Пастановы, у склад заказьніка ўвайшлі: 3094,2 га «Рудабельскай лясной гаспадаркі» ў Рудабельскім і Парэцкім лясьніцтвах, 464 га УП «Парэчча», 369,1 га УП «Рудабельскі саўгас», 93,9 га УП «Гаць» (Ламавіцкі сельсавет) і 49 га земляў запасу на дзялянцы ракі Пціч[2]. Заказьнік месьціўся на левым беразе Пцічы між упадзеньнем яе прытокаў — Валожынскага каналу і ракі Нератоўкі, якія працякалі праз заказьнік. Вышыня паверхні складала 130—150 мэтраў над узроўнем мора[3].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]