Перайсьці да зьместу

Юхнаўскі заказьнік

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Юхнаўскі заказьнік
Высакародныя пералескі ў заказьніку (2025 год)
Высакародныя пералескі ў заказьніку (2025 год)
Плошча 221 га
Краіна Беларусь
Геаграфічныя каардынаты 53° пн. ш. 27° у. д.HGЯO
Месцазнаходжаньне Менскі раён
Утварэньне 13 жніўня 2001 (24 гады таму)
Юхнаўскі заказьнік на мапе Беларусі
Юхнаўскі заказьнік
Юхнаўскі заказьнік
Юхнаўскі заказьнік

Ю́хнаўскі зака́зьнік — рэспубліканскі біялягічны заказьнік Беларусі, абвешчаны ў жніўні 2001 году на паўночным усходзе Менскага раёну.

Месьціцца на паўночным усходзе Калодзішчанскага сельсавету на паўднёвы захад ад Юхнаўкі. Улучае хваёвыя лясы з рэдкімі відамі жывёлаў і расьлінаў. Мае сярэднеўзгорысты рэльеф на дзярнова-слабападзолістых глебах. Сустракаліся марэнныя ўзгоркі зь бярозавымі лясамі. Расьлінны сьвет налічваў 315 відаў вышэйшых судзінкавых расьлінаў. Сярод іх было 6 ахоўных відаў: чорны купальнік, даўгалісты пылкагалоўнік, баранец, кучаравая лілея, горная чына і эўрапейская пярэсна. Жывёльны сьвет налічваў 78 відаў птушак (сярод іх каршачок і касманогі сыч), па 5 відаў земнаводных і паўзуноў, а таксама 14 відаў сысуноў. Сярод апошніх сустракаліся казуля, дзік, лясны тхор, янотападобны сабака, лясная куніца і гарнастай[1].