Спораўскі заказьнік

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Спораўскі заказьнік
Плошча 19 384 га
Краіна Беларусь
Геаграфічныя каардынаты 52° пн. ш. 25° у. д. / 52° пн. ш. 25° у. д. / 52; 25Каардынаты: 52° пн. ш. 25° у. д. / 52° пн. ш. 25° у. д. / 52; 25
Месцазнаходжаньне Берасьцейская вобласьць
Утварэньне 15 жніўня 1991 (32 гады таму)
Спораўскі заказьнік на мапе Беларусі
Спораўскі заказьнік
Спораўскі заказьнік
Спораўскі заказьнік

Спо́раўскі зака́зьнік — рэспубліканскі біялягічны заказьнік Беларусі, утвораны ў жніўні 1991 року на тэрыторыі 4-х раёнаў Берасьцейскай вобласьці: Бярозаўскага, Дарагічынскага, Івацэвіцкага й Янаўскага.

Плошча — 19 384 гектары. У 1999 року заказьнік першым сярод беларускіх прыродных угодзьдзяў атрымаў міжнародны статус ахоўнага Рамсарскага ўгодзьдзя. У заказьніку растуць 11 відаў зьнікаючых расьлінаў, занесеных у Чырвоную кнігу Беларусі. Яго фаўна прадстаўлена 20 відамі млекакормячых, 112 відамі птушак, зь якіх 17 занесеныя ў Чырвоную кнігу, 6 відамі рэптыліяў, 8 відамі амфібіяў. Тут гняздуе 60% сусьветнай папуляцыі вяртлявай чаротаўкі[1] (лац. Acrocephalus paludicola).

Асноўная частка тэрыторыі заказьніку занятая адкрытымі нізіннымі балотамі (43,2%), нізіннымі балотамі з мазаічна разьмешчанымі хмызьнякамі (17,9%), балотамі, парослымі хмызьнякамі (4,1%). На тэрыторыі заказьніку знаходзіцца Спораўскае балота — адно з самых вялікіх натуральных нізінных балотаў у Эўропе з унікальнай флёрай і фаўнай. У цэнтры заказьніку працякае рака Ясельда зь вельмі зьвілістым і зарослым воднай расьліннасьцю рэчышчам. Пойма шырынёй ад 0,5 да 2 кілямэтраў з абодвух бакоў рэчышча ўяўляе сабой тыповае нізіннае балота. У цэнтры заказьніку знаходзіцца возера Спораўскае. На ўчастках на ўсход ад Спораўскага возера ў вялікай колькасьці растуць рэдкія ахоўныя віды архідэяў.

Крыніцы і заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Леанід Лахманенка. «Залатыя» яйкі вяртлявай чаротаўкі // «Звязда». — 8 лютага 2011. — № 24 (26888). — С. 3.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]