Прылепскі заказьнік
| Прылепскі заказьнік | |
| 2020 год | |
| Плошча | 3242 га |
|---|---|
| Краіна | Беларусь |
| Геаграфічныя каардынаты | 54° пн. ш. 27° у. д.HGЯO |
| Месцазнаходжаньне | Менскі раён |
| Утварэньне | 20 сьнежня 2000 (25 гадоў таму) |
|
Прылепскі заказьнік на мапе Беларусі Прылепскі заказьнік | |
Прыле́пскі зака́зьнік — рэспубліканскі краявідны заказьнік Беларусі, абвешчаны ў сьнежні 2000 году на паўночным усходзе Менскага раёну.
Месьціцца на поўдні Астрашыцкагарадоцкага сельсавету ў ваколіцах вёскі Ўзбор’е. Зьмяшчае высокаўзроставыя хваёвыя лясы і рэдкія віды жывёлаў і расьлінаў. Улучае шыракахвалістыя водналедніковыя ўрочышчы з камавымі і марэннымі ўзгоркамі, даліны і лагчыны, вярховыя і пераходныя балоты. Лясы складаюцца з такіх карэнных дрэвастояў, як хвойнікі (56 %), ельнікі (35 %) і бярэзьнікі з дамешкам асіны (9 %). Расьлінны сьвет налічвае 428 відаў судзінкавых расьлінаў. Сярод іх было 16 рэдкіх відаў, занесеных у Чырвоную кнігу Беларусі, у тым ліку: пірамідальная гарлянка, горны купальнік, эўрапейская пярэсна, чырвоны пылкагалоўнік, кучаравая лілея, лясны курасьлеп і чарапіцавы шпажнік. Сярод карысных у гаспадарцы відаў былі ажына, парэчкі і суніцы. Жывёльны сьвет улучаў такія занесеныя ў Чырвоную кнігу віды, як зялёны дзяцел і шэры саракуш[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ П.І. Лабанок. Прылепскі заказьнік // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 2001. — Т. 13: Праміле — Рэлаксін. — С. 69. — 576 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0216-4
| Гэта — накід артыкула пра Беларусь. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |