Бабінец (заказьнік)
Выгляд
| Бабінец | |
| Плошча | 830,7 га |
|---|---|
| Краіна | Беларусь |
| Геаграфічныя каардынаты | 52° пн. ш. 29° у. д.HGЯO |
| Месцазнаходжаньне | Рудабельскі раён |
| Утварэньне | 16 жніўня 1979 (46 гадоў таму) |
|
Бабінец на мапе Беларусі Бабінец | |
«Ба́бінец» — рэспубліканскі біялягічны заказьнік Беларусі, абвешчаны ў жніўні 1979 году на паўднёвым усходзе Рудабельскага раёну Гомельскай вобласьці.
На паўднёвым захадзе каля Ніўнага (Ламавіцкі сельсавет) з заказьніка выцякае рака Няслаўка. На паўночным усходзе ад заказьніка знаходзіцца Падветка (Любанскі сельсавет) і Вішанскае нафтарадовішча, на ўсходзе — вёска Паросьлішча. Зьмяшчае мясьціны росту журавінаў на вярховым тарфяным балоце Паросьлішча. Асноўная частка балота была пакрытая хваёва-мховай і хваёва-хмызьнякова-мховай расьліннасьцю[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Бабінец, заказьнік // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 1996. — Т. 2: Аршыца — Беларусцы. — С. 181. — 480 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0061-7
| Гэта — накід артыкула пра Беларусь. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |