Чэрнеўскі заказьнік

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Чэрнеўскі заказьнік
Плошча 1026,53 га
Краіна Беларусь
Геаграфічныя каардынаты 54° пн. ш. 29° у. д. / 54° пн. ш. 29° у. д. / 54; 29Каардынаты: 54° пн. ш. 29° у. д. / 54° пн. ш. 29° у. д. / 54; 29
Месцазнаходжаньне Барысаўскі раён
Утварэньне 16 жніўня 1979 (42 гады таму)
Чэрнеўскі заказьнік на мапе Беларусі
Чэрнеўскі заказьнік
Чэрнеўскі заказьнік
Чэрнеўскі заказьнік

Чэрнеўскі заказьнік[1] — рэспубліканскі біялягічны заказьнік Беларусі, абвешчаны ў жніўні 1979 году на паўднёвым усходзе Барысаўскага раёну Менскай вобласьці[2].

Быў заснаваны для захаваньня месцаў росту журавінаў як заказьнік-журавіньнік[3]. Месьціўся на вярховых балотах Маленькі Машок і Навасельскі Мох, а таксама на пераходным балоце Крывы Мох. Займаў узгорыста-хвалістую водна-ледавіковую раўніну з выдмамі, марэннымі ўзгоркамі і катлавінамі. Пераважалі тарфяна-балотныя глебы з глыбінёй торфу да 2,9 мэтру, а ў сярэднім — 1,6 мэтру. Таксама былі пашыраныя дзярнова-падзолістыя супясчаныя глебы. У асноўным сустракалася хваёва-хмызьнякова-мховая расьліннасьць зь перавагай журавінаў. На мінэральных дзялянках мелі пашырэньне хваёвыя, яловыя і бярозавыя лясы[4]. Заказьнік месьціўся ў Чэрнеўскім лясьніцтве (Мётчанскі сельсавет) «Барысаўскай досьледнай лясной гаспадаркі»[5].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Ігар Шаруха, Александрына Сарока. Тэма 18. Прыродаахоўныя тэрыторыі Беларусі // Фізычная, эканамічная і сацыяльная геаграфія Беларусі : у 2 ч. = Фізічная, эканамічная і сацыяльная геаграфія Беларусі : у 2 ч. / рэд. А.Л. Пазьнякоў. — Магілёў: Магілёўскі дзяржаўны ўнівэрсытэт, 2017. — Т. 1. Фізычная геаграфія Беларусі. — С. 57. — 76 с. — 51 ас. — ISBN 978-985-568-335-4
  2. ^ Даты беларускага календара за 2019 год // Нацыянальная бібліятэка Беларусі, 2018 г. Праверана 24 чэрвеня 2022 г.
  3. ^ П.І. Лабанок, М.І. Кудрашова. Прыродныя заказьнікі рэспубліканскага значэньня // Рэспубліка Беларусь. Аглядна-тапаграфічная карта з данымі аб асабліва ахоўваемых прыродных тэрыторыях і аб'ектах / рэд. Мікалай Віняцкі. — Менск: Белгеадэзія, 1996. — 10 000 ас. — ISBN 985-6311-04-7
  4. ^ П.І. Лабанок. Чэрнеўскі // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 2003. — Т. 17: Хвінявічы — Шчытні. — С. 332. — 512 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0279-2
  5. ^ Сяргей Сідорскі. Пастанова Савету міністраў Рэспублікі Беларусь ад 27 сьнежня 2007 г. № 1833 «Аб рэспубліканскіх заказьніках»(рас.) // Валеры Леванеўскі, лістапад 2011 г. Праверана 24 чэрвеня 2022 г.