Мацеевіцкі заказьнік
Мацеевіцкі заказьнік | |
Плошча | 1802,19 га |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Геаграфічныя каардынаты | 53° пн. ш. 28° у. д. / 53° пн. ш. 28° у. д.Каардынаты: 53° пн. ш. 28° у. д. / 53° пн. ш. 28° у. д. |
Месцазнаходжаньне | Пухавіцкі раён |
Утварэньне | 16 жніўня 1979 (45 гадоў таму) |
Мацеевіцкі заказьнік |
Маце́евіцкі заказьнік — рэспубліканскі біялягічны заказьнік Беларусі, абвешчаны ў жніўні 1979 году на паўднёвым усходзе Пухавіцкага раёну Менскай вобласьці пад назвай «Мацеевіцкае».
Утвораны для захаваньня месцаў росту журавінаў. На 2000 год плошча складала 1754 га. Заказьнік ахопліваў балота Мурашава. Пераважалі адкрытыя мховыя балоты, а таксама рэдкая хваёва-мховая і хмызьнякова-мховая расьліннасьць. На ўскрайках балотаў месьціліся хваёвыя і бярозавыя лясы чарнічнага і даўгамошнага відаў. Пасярод балота знаходзіліся выспы з урадлівымі дзярнова-падзолістымі глебамі, укрытымі высокапрадукцыйнымі яловымі, асінава-яловымі, хваёвымі і бярозавымі лясамі кісьлічнага, сніткавага і чарнічнага відаў[1].
27 сьнежня 2007 году Савет міністраў Беларусі ўхваліў Пастанову № 1833 «Аб рэспубліканскіх заказьніках», паводле якой зьмяніў назву заказьніка на Мацеевіцкі і пашырыў яго плошчу да 1802,19 га. Землі заказьніка сталі ахопліваць 535 га Блускага лясьніцтва і 1267,19 га Талькаўскага лясьніцтва ў «Пухавіцкай лясной гаспадарцы»[2]. Заказьнік месьціўся на поўдні Блускага сельсавету на ўсход ад Мацеевічаў і на захад ад Дзям’янаўкі, Насыцку і Талькі, а таксама на поўнач ад Каменкі.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Мацеевіцкае // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 2000. — Т. 10: Малайзія — Мугараджы. — С. 229. — 544 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0169-9
- ^ Сяргей Сідорскі. Пастанова Савету міністраў Рэспублікі Беларусь ад 27 сьнежня 2007 г. № 1833 «Аб рэспубліканскіх заказьніках» (рас.) // Нацыянальны прававы партал Беларусі, 23 студзеня 2008 г. Праверана 4 чэрвеня 2022 г.
Гэта — накід артыкула пра Беларусь. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |