Копыш (заказьнік)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
«Копыш»
Плошча 1222,34 га
Краіна Беларусь
Геаграфічныя каардынаты 53° пн. ш. 28° у. д. / 53° пн. ш. 28° у. д. / 53; 28Каардынаты: 53° пн. ш. 28° у. д. / 53° пн. ш. 28° у. д. / 53; 28
Месцазнаходжаньне Пухавіцкі раён
Утварэньне 16 жніўня 1979 (44 гады таму)
«Копыш» на мапе Беларусі
«Копыш»
«Копыш»
«Копыш»

«Копыш» — рэспубліканскі біялягічны заказьнік Беларусі, абвешчаны ў жніўні 1979 году на поўдні Пухавіцкага раёну Менскай вобласьці.

Быў створаны для захаваньня месцаў росту журавінаў. Меў плошчу звыш 10 кв.км і ўлучаў аднайменнае вярховае балота. Пераважала хваёва-мховая і хваёва-багунова-хваёвая расьліннасьць. На ўскраінах балота і мінэральных дзялянках месьціліся хваёвыя, хваёва-бярозавыя і асінава-яловыя лясы кісьлічнага, сьніткавага, чарнічнага і даўгамошнага відаў[1]. Заказьнік месьціўся на захад ад Плітніцы (Блускі сельсавет) і чыгуначнай станцыі Блужа на чыгуначнай лініі Менск — Асіпавічы, а таксама ад аўтадарогі Н9341. На поўначы знаходзіўся Сьпічнік, на захадзе — Вітораж, а на поўдні — вёска Пушча (Дубраўскі сельсавет).

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Копыш // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 1999. — Т. 8: Канто — Кулі. — С. 416. — 576 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0144-3