Пекалінскі заказьнік
Пекалінскі заказьнік | |
Плошча | 2128,9 га |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Геаграфічныя каардынаты | 53° пн. ш. 28° у. д. / 53° пн. ш. 28° у. д.Каардынаты: 53° пн. ш. 28° у. д. / 53° пн. ш. 28° у. д. |
Месцазнаходжаньне | Смалявіцкі раён |
Утварэньне | 10 жніўня 2000 (22 гады таму) |
Пекалінскі заказьнік на мапе Беларусі ![]() ![]() Пекалінскі заказьнік |
Пекалі́нскі заказьнік — рэспубліканскі біялягічны заказьнік Беларусі, абвешчаны ў жніўні 2000 году ў Смалявіцкім раёне Менскай вобласьці.
Утвораны для захаваньня лясоў з рэдкіх відамі жывёлаў і расьлінаў. Меў дробнаўзгорысты, градава-марэнны, узвышаны рэльеф з камамі. Хваёвыя лясы займалі 78 % земляў, бярозавыя — 13 % і яловыя — 8,5 %. Расьлінны сьвет налічваў 583 віды судзінкавых расьлінаў, у тым ліку занесеныя ў Чырвоную кнігу Беларусі: звычайны баранец, цёмна-чырвоны гайнік, пірамідальная гарлянка, зьмеегалоўнік Руйша, горны купальнік, кучаравая лілея, чарапіцавы шпажнік і даўгарогая ядрушка. Жывёльны сьвет улучаў 164 віды вусякоў і 85 відаў птушак, 20 відаў сысуноў, 7 відаў земнаводных і 4 віды паўзуноў. Сярод іх былі занесеныя ў Чырвоную кнігу віды вусякоў: рашэцісты і фіялетавы жужалі, каршачок і вялікая пераліўніца[1]. Заказьнік месьціўся ў ваколіцах Пекаліну на ўсход ад Нацыянальнага аэрапорту «Менск».
Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ П.І. Лабанок. Пекалінскі // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 2001. — Т. 12. — С. 258. — 576 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0198-2
![]() |
Гэта — накід артыкула пра Беларусь. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |