Сьціклева
Сьціклева | |
![]() 27 чэрвеня 2020 году | |
Плошча | 428 га |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Геаграфічныя каардынаты | 53° пн. ш. 27° у. д. / 53° пн. ш. 27° у. д.Каардынаты: 53° пн. ш. 27° у. д. / 53° пн. ш. 27° у. д. |
Месцазнаходжаньне | Менскі раён |
Утварэньне | 29 сьнежня 2001 (21 год таму) |
Сьціклева на мапе Беларусі ![]() ![]() Сьціклева |
«Сьці́клева» — рэспубліканскі біялягічны заказьнік Беларусі, абвешчаны ў сьнежні 2001 году на ўсходзе Менскага раёну.
Ад 26 сакавіка 2012 году месьціцца ў Партызанскім раёне Менску, паводле Ўказу № 141 «Аб зьмене межаў г. Менска і Менскага раёну». Улучае хваёвыя лясы з рэдкімі відамі жывёлаў і расьлінаў. Мае дэнудацыйны рэльеф і знаходзіцца ў межах Менскага канцова-марэннага ўзвышша. Сустракаліся дзярнова-падзолістыя глебы флювіягляцыйнага паходжаньня, а таксама пяшчанікі і супяшчанікі на лёгкіх лёсападобных суглінках. Расьлінны сьвет налічваў 370 відаў судзінкавых расьлінаў. Сярод іх у Чырвонай кнізе Беларусі былі горны купальнік, эўрапейская пярэсна, паўночная і кучарачая лілея. Сустракалася шмат лекавых, харчовых, кармавых, меданосных і дэкаратыўных расьлінаў. Жывёльны сьвет налічваў 13 відаў сысуноў, 7 відаў земнаводных і паўзуноў, а таксама 70 відаў птушак, у тым ліку занесеную ў Чырвоную кнігу пустальгу[1].
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ П.І. Лабанок. Сьціклева // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 2002. — Т. 15: Сьледавікі — Трыё. — С. 309. — 552 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0251-2
![]() |
Гэта — накід артыкула пра Беларусь. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |