Перайсьці да зьместу

Янка (заказьнік)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
«Янка»
Плошча 5848 га
Краіна Беларусь
Геаграфічныя каардынаты 55° пн. ш. 27° у. д. / 55° пн. ш. 27° у. д. / 55; 27Каардынаты: 55° пн. ш. 27° у. д. / 55° пн. ш. 27° у. д. / 55; 27
Месцазнаходжаньне Шаркоўшчынскі раён
Утварэньне 4 лютага 2015 (9 гадоў таму)
«Янка» на мапе Беларусі
«Янка»
«Янка»
«Янка»

«Янка» — рэспубліканскі водна-балотны заказьнік Беларусі, абвешчаны ў лютым 2015 году на захадзе Шаркоўшчынскага раёну Віцебскай вобласьці.

4 лютага 2015 году Савет міністраў Беларусі ўхваліў Пастанову № 71 «Аб рэспубліканскіх заказьніках», паводле якой абвясьціў 9 заказьнікаў, сярод якіх быў заказьнік «Янка». Папярэдне Нацыянальная акадэмія навук Беларусі аднесла гэтыя землі да ядра экалягічнай сеткі міжнароднай значнасьці[1]. 13 лютага 2015 году кіраўніца ўправы біялягічнай і краявіднай разнастайнасьці Мінпрыроды Беларусі Натальля Мінчанка адзначыла: «Многія аб’яўленыя заказьнікі маюць міжнародны статус аховы, хаця дагэтуль ня мелі нацыянальнага»[2]. Паводле Пастановы № 71, у склад заказьніка «Янка» ўвайшлі 5848 гектараў ў Полаўскім лясьніцтве (Абалонь, Варапаеўскі сельсавет, Пастаўскі раён) «Пастаўскай лясной гаспадаркі». Шаркоўшчынскі раённы выканаўчы камітэт меў выдаткоўваць на ахову і дзейнасьць заказьніка са сродкаў рэспубліканскага бюджэту Беларусі. Заказьнік утварылі дзеля захаваньня леса-балотных экасыстэмаў верхавога віду, рэдкіх відаў дзікіх жывёлаў і дзікарослых балотных расьлінаў, занесеных у Чырвоную кнігу Беларусі, а таксама запасаў верхавога торфу з павышаным утрыманьнем бітуму[3].