Вароніцкі востраў
«Вароніцкі востраў» | |
Плошча | 828,44 га |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Геаграфічныя каардынаты | 53° пн. ш. 27° у. д. / 53° пн. ш. 27° у. д.Каардынаты: 53° пн. ш. 27° у. д. / 53° пн. ш. 27° у. д. |
Месцазнаходжаньне | Пухавіцкі раён |
Утварэньне | 4 лютага 2015 (9 гадоў таму) |
«Вароніцкі востраў» |
«Вароніцкі востраў» — рэспубліканскі водна-балотны заказьнік Беларусі, абвешчаны ў лютым 2015 году на паўднёвым захадзе Пухавіцкага раёну Менскай вобласьці.
4 лютага 2015 году Савет міністраў Беларусі ўхваліў Пастанову № 71 «Аб рэспубліканскіх заказьніках», паводле якой абвясьціў 9 заказьнікаў, у тым ліку «Вароніцкі востраў». Папярэдне Нацыянальная акадэмія навук Беларусі аднесла гэтыя землі да ядра экалягічнай сеткі міжнароднай значнасьці[1]. Паводле Пастановы № 71, заказьнік «Вароніцкі востраў» абвясьцілі на плошчы 828,44 гектараў. Землі заказьніка перадалі пад кіраваньне Пухавіцкага раённага выканаўчага камітэту пры фінансаваньні зь мясцовага бюджэту. Месьціўся на 546,2 га Вецярэвіцкага лясьніцтва (Задашчэньне, Шацкі сельсавет) «Пухавіцкай лясной гаспадаркі» і 282,24 га ААТ «Вецярэвічы». Быў заснаваны дзеля захаваньня паплавоў ракі Асінаўкі з вадаплаўнымі відамі птушак і прылеглых забалочаных лясоў з гняздоўямі шэрага жураўля, а таксама дзікіх жывёлаў і дзікарослых расьлінаў, занесеных у Чырвоную кнігу Беларусі[2]. 13 лютага 2015 году кіраўніца ўправы біялягічнай і краявіднай разнастайнасьці Мінпрыроды Беларусі Натальля Мінчанка адзначыла: «Многія аб’яўленыя заказьнікі маюць міжнародны статус аховы, хаця дагэтуль ня мелі нацыянальнага»[3].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ У Беларусі ствараюцца 9 новых рэспубліканскіх заказьнікаў // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 6 лютага 2021 г. Архіўная копія ад 9 лютага 2021 г. Праверана 22 чэрвеня 2022 г.
- ^ Андрэй Кабякоў. Пастанова Савета міністраў Рэспублікі Беларусь ад 4 лютага 2015 г. № 71 «Аб рэспубліканскіх заказьніках» (рас.) // Нацыянальны прававы партал Беларусі, 14 лютага 2015 г. Праверана 22 чэрвеня 2022 г.
- ^ Кацярына Радзюк. Заказьнікаў стала больш // Зьвязда : газэта. — 14 лютага 2015. — № 29 (27887). — С. 8. — ISSN 1990-763x.
Гэта — накід артыкула пра Беларусь. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |