Поплаў ракі Сож
«Поплаў ракі Сож» | |
Плошча | 8563,72 га |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Геаграфічныя каардынаты | 52° пн. ш. 31° у. д. / 52° пн. ш. 31° у. д.Каардынаты: 52° пн. ш. 31° у. д. / 52° пн. ш. 31° у. д. |
Месцазнаходжаньне | Гомельская вобласьць |
Утварэньне | 4 лютага 2015 (9 гадоў таму) |
«Поплаў ракі Сож» |
«Поплаў ракі Сож» — рэспубліканскі водна-балотны заказьнік Беларусі, абвешчаны ў лютым 2015 году на паўночным усходзе Гомельскай вобласьці.
Быў утвораны дзеля захаваньня краявідаў поплава Сожа ад Чачэрску да Веткі разам з рэдкімі відамі вадаплаўных птушак, занесенымі ў Чырвоную кнігу Беларусі. 4 лютага 2015 году Савет міністраў Беларусі ўхваліў Пастанову № 71 «Аб рэспубліканскіх заказьніках», паводле якой заснаваў заказьнік «Поплаў ракі Сож» плошчай 85,63 кв.км у 3-х раёнах Гомельскай вобласьці:
- Буда-Кашалёўскім на 253 га Дуравіцкага лясьніцтва (Папоўскі сельсавет) «Буда-Кашалёўскай досьледнай лясной гаспадаркі»;
- Веткаўскім на 4993,5 га Вяліканямкоўскага і Сьвяцілавіцкага лясьніцтваў «Веткаўскай спэцыяльнай лясной гаспадаркі», 122,9 га воднага фонду і 320,62 га земляў запасу;
- Чачэрскім на 442 га Дуравіцкага лясьніцтва «Буда-Кашалёўскай досьледнай лясной гаспадаркі», 526,5 га Вяліканямкоўскага лясьніцтва «Веткаўскай спэцыяльнай лясной гаспадаркі», 1816 га Чачэрскага лясьніцтва «Чачэрскай спэцыяльнай лясной гаспадаркі» і 89,2 га воднага фонду[1].
Шырыня поплава Сожа дасягала 6 км. Пры пералёце тут спыняліся чароды гусей, качак і кулікоў. Асаблівае значэньне поплаў меў для гнездаваньня куліка-марадункі, вялікага грыцука, дубальта, качкі-чыркі і балотных рыбачак. Старыцы, старыя лясы каля Сожа і мазаічнасьць краявіду спрыялі таксама гнездаваньню чорнага каршуна, занесенага ў Чырвоную кнігу. Таму заказьнік быў тэрыторыяй, важнай для птушак[2].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Андрэй Кабякоў. Пастанова Савету міністраў Рэспублікі Беларусь ад 4 лютага 2015 г. № 71 «Аб рэспубліканскіх заказьніках» (рас.) // Нацыянальны прававы партал Беларусі, 14 лютага 2015 г. Праверана 7 чэрвеня 2022 г.
- ^ В. Казлоўскі, С. Левы, В. Лукшыц, П. Пінчук, С. Плыткевіч, Т. Раманава, Дз. Якубовіч Пойма ракі Сож: буклет. — Менск: Ахова птушак Бацькаўшчыны, 2015. — 2 с. — 2000 ас.
Гэта — накід артыкула пра Беларусь. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |