Купалаўскі заказьнік

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Купалаўскі заказьнік
Плошча 3834 га
Краіна Беларусь
Геаграфічныя каардынаты 54° пн. ш. 27° у. д. / 54° пн. ш. 27° у. д. / 54; 27Каардынаты: 54° пн. ш. 27° у. д. / 54° пн. ш. 27° у. д. / 54; 27
Месцазнаходжаньне Менская вобласьць
Утварэньне 6 красавіка 2000 (23 гады таму)
Купалаўскі заказьнік на мапе Беларусі
Купалаўскі заказьнік
Купалаўскі заказьнік
Купалаўскі заказьнік

Купа́лаўскі зака́зьнік — рэспубліканскі краявідны заказьнік Беларусі, абвешчаны ў красавіку 2000 году на поўначы Менскай вобласьці.

Месьціцца ў Лагойскім і Менскім раёнах. Зьмяшчае рэдкія віды расьлінаў. Прызначаецца для адраджэньня прыроднага асяродзьдзя радзімы Янкі Купалы. Мае істотны перапад вышыняў звыш 100 мэтраў ад 236 да 342 мэтраў над узроўнем мора (Лысая гара). Сустракаліся бурыя лясныя, дзярнова-падзолістыя і забалочаныя глебы. Пад лясамі было 80 % земляў. Пераважалі яловыя і хваёвыя (10 %) лясы. Расьлінны сьвет налічваў 568 відаў судзінкавых расьлінаў. Сярод іх у Чырвонай кнізе Беларусі: горны купальнік, баранец, шыракалісты званочак, эўрапейская пярэсна, кучаравая лілея і чарапіцавы шпажнік. Жывёльны сьвет улучаў 119 відаў наземных хрыбетных. Зь іх у Чырвонай кнізе былі пустальга і зялёны дзяцел[1].

Купалаўскі заказьнік займаў у:

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]