Міністэ́рства прыро́дных рэсу́рсаў і ахо́вы навако́льнага асяро́дзьдзя Рэспу́блікі Белару́сь (Мінпрыроды Беларусі) — ведамстваўраду Беларусі, упаўнаважанае ажыцьцяўляць экалягічную палітыку прыродакарыстаньня й аховы навакольнага асяродзьдзя. Міністар прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяродзьдзя прызначаецца й здымаецца з пасады прэзыдэнтам. Зь верасьня 2017 году пасаду міністра займае Андрэй Худык.
прыцягненьне адмыслоўцаў урадавых установаў да ацэнкі й нагляду за аховаю навакольнага асяродзьдзя ды гідрамэтэаралягічнай дзейнасьцю;
падача ва ўпаўнаважаныя ўстановы прапановаў аб касаваньні дазволаў на дзейнасьць, што парушае заканадаўства аб ахове навакольнага асяродзьдзя й выкарыстаньні прыродных багацьцяў;
падача позваў у суд аб спагнаньні за шкоду навакольнаму асяродзьдзю ды спыненьні юрыдычнымі асобамі й грамадзянамі адпаведнай дзейнасьці;
прыцягненьне да адказнасьці за парушэньне заканадаўства аб прыродаахове ды гідрамэтэаралёгіі;
распрацоўка ды падача прапановаў аб зьмене заканадаўства аб прыродаахове, гідрамэтэаралёгіі, экалягічнай сэртыфікацыі ды экалягічнага аўдыту;
ухваленьне пастановаў аб прыпыненьні шкоднай навакольнаму асяродзьдзю дзейнасьці ды гідрамэтэаралягічнай дзейнасьці, што ажыцьцяўляецца з парушэньнем заканадаўства;
выдача загадаў аб устараненьні спрыяльных умоваў, прычынаў парушэньня прыродаахоўнага заканадаўства;
заключэньне, зьмена й касаваньне дамоваў, неабходных для выкананьня ведамасных задачаў[4].