Перайсьці да зьместу

Траскоўшчына (заказьнік)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Траскоўшчына
Плошча 745,39 га
Краіна Беларусь
Геаграфічныя каардынаты 53° пн. ш. 27° у. д. / 53° пн. ш. 27° у. д. / 53; 27Каардынаты: 53° пн. ш. 27° у. д. / 53° пн. ш. 27° у. д. / 53; 27
Месцазнаходжаньне Менскі раён
Утварэньне 5 сакавіка 2001 (23 гады таму)
Траскоўшчына на мапе Беларусі
Траскоўшчына
Траскоўшчына
Траскоўшчына

«Траско́ўшчына» — рэспубліканскі краявідны заказьнік Беларусі, абвешчаны ў сакавіку 2001 году на захадзе Менскага раёну.

Месьціцца на поўдні Гаранскага сельсавету на паўднёвы ўсход ад аднайменнага пасёлка Траскоўшчына. Акаляе вёску Іслач. Зьмяшчае хваёвыя лясы з рэдкімі расьлінамі. Мае буйнаўзгорыста-градавы і ўзгоорыста-ўвалісты рэльеф з камавымі пагоркамі і глыбокімі далінамі ракі Іслач і 3-х ручаёў. Сустракаюцца дзярнова-падзолістыя сугліністыя і супяшчаныя, а таксама дзярновыя забалочаныя і тарфяна-балотныя глебы. Лясы займалі 55 % плошчы. Пераважалі ельнікі і бярэзьнікі. Расьлінны сьвет налічваў 475 відаў судзінкавых расьлінаў. Сярод іх у Чырвонай кнізе Беларусі былі баранец, шыракалісты званочак і даўгалісты пылкагалоўнік, а таксама грыб-сьмярдзюх. Сустракалася шмат лекавых, кармавых, харчовых, меданосных і тэхнічных расьлінаў[1]. Заказьнік знаходзіўся на землях Навасельскага лясьніцтва «Менскай лясной гаспадаркі», дзе займаў 557 гектараў ляснога фонду і 240,5 гектараў сельскагаспадарчых земляў[2].