Мазовія
| Мазовія | |
| Mazovia | |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Краіна | |
| Статус | гістарычная вобласьць[d] |
| Адміністрацыйны цэнтар | Плоцк |
| Найбуйнейшыя гарады | Варшава, Прушкаў, Ломжа, Легіянова |
| Месцазнаходжаньне Мазовіі | |
| | |
| | |
Мазо́вія (па-лацінску: Mazovia) — польскі гістарычны край. Сталіца — Плоцк, які ў часы валадарства Ўладзіслава Германа быў і сталіцай Польшчы.
Тапаніміка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Назва краю паходзіць ад уласнага імені Маз (параўнайце Мазуры), якое азначае чалавека, які жыве ў балотах (‘вымазанага’), альбо мясьціну, якая азначае ‘забалочаны край’.
Тэрыторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
На поўначы Мазовія межавала з Тэўтонскім ордэнам ад ракі Ожыц да Граева і ракі Элк; спачатку ў склад Мазовіі на паўночным усходзе ўваходзілі таксама Добрынская, Любаўская, Міхалоўская, Хэлмінская землі і Куявія. На ўсходзе суседнічала зь яцьвягамі, літвой і русінамі; на поўдні — з Сандомерскай зямлёй.
Цяпер большая частка Мазовіі ўваходзіць у склад Мазавецкага ваяводзтва, частка краю — на абшарах Лодзінскага і Падляскага ваяводзтваў. Невялікія тэрыторыі ляжаць таксама ў межах Вармінска-Мазурскага, Куяўска-Паморскага і Люблінскага ваяводзтваў.
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
У пэрыяд між 960—991 рокамі мазавецкія землі ўвайшлі ў дзяржаву вялікапольскіх палянаў. Імаверна, першай сядзібай Пястаў тут стаў Улацлавак, дзе ў сярэдзіне X стагодзьдзя замест спаленай асады збудаванае новае гарадзішча. Пасьля 979 року Пясты збудавалі гарадзішча ў Плоньску, пазьней паўсталі таксама гарадзішчы ў Плоцку, Рацёнжу, Шрэнську, Цеханаве, Грудуску, Грэбску, Насельску[1].
У часе паганскай рэакцыі(d) Мецлаў спрабаваў стварыць у Мазовіі канкурэнцыю Пястаўскай Польшчы. У 1047 року Казімер I Аднавіцель здушыў паўстаньне і аддаў частку земляў над Бугам Яраславу Мудраму за дапамогу ў змаганьні. Пасьля гэтага Пясты зьнішчылі паганскія капішчы, культы і заняліся адбудовай касьцёлаў. У 1075 року створанае Мазавецкае біскупства з сядзібай у Плоцку; аднак паўднёвыя землі Мазовіі адносіліся да Гнезьненскай архідыяцэзіі.


У пачатку XIII стагодзьдзя пачаліся набегі на Мазовію прусаў, у выніку Конрад I саступіў Тэўтонскаму ордэну Хэлмінскую зямлю. У 1275 року Мазовію ўпершыню падзялілі між сабой Баляслаў II і Конрад II, сыны Земавіта I. У 1313 року рэгіён падзялілі ўжо на тры часткі Земавіт II, Тройдзень I і Вацлаў. У 1351 року князі Земавіт III і Казімер прысягнулі на вернасьць(d) Казімеру Вялікаму. Януш Старэйшы перанёс сталіцу сваёй часткі з Чэрску ў Варшаву. Аднак паступова ў XV—XVI стагодзьдзі землі Мазовіі зноў вярнуліся пад каралеўскую ўладу (канчаткова інкарпараваныя ў 1529 року на паседжаньні вальнага сойму). У Кароне рэгіён падзелены на Раўскае, Плоцкае і Мазавецкае ваяводзтвы.
Пасьля другога і трэцяга падзелаў Рэчы Паспалітай большая частка Мазовіі адышла да Прусіі, астатняя — Аўстрыі. У 1807 року гэтыя землі ўвайшлі ў склад створанага Напалеонам Банапартам Варшаўскага герцагства, а пасьля Венскага кангрэсу 1815 року Мазовія апынулася ў Царстве Польскім пад уладай Расеі. Спачатку створанае Мазавецкае ваяводзтва, замененае ў 1837 на губэрню, а ў 1844 — на Варшаўскую губэрню.
У міжваенны пэрыяд Мазовія ўваходзіла ў склад Варшаўскага ваяводзтва.
Падчас нацысцкай акупацыі было часткай Генэральнага губэрнатарства.
Месты
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Першым сярод мазавецкіх местаў статус места атрымаў Плоцк. Да найбагацейшых месцаў у Сярэднявеччы належалі Цеханаў, Чэрск, Гастынін, Варшава, Ліў, Ломжа, Плоцк, Рава, Сахачаў і Вышаград.
Найбольшыя месты Мазовіі (больш за 20 тыс. жыхароў):
| № | Места | Насельніцтва | Плошча | Ваяводзтва |
|---|---|---|---|---|
| 1. | 1 863 056 | 517,20 км² | ||
| 2. | 117 573 | 88,04 км² | ||
| 3. | 65 333 | 19,20 км² | ||
| 4. | 60 264 | 33 км² | ||
| 5. | 52 995 | 13,50 км² | ||
| 6. | 51 979 | 16,20 км² | ||
| 7. | 48 995 | 33,50 км² | ||
| 8. | 45 933 | 35 км² | ||
| 9. | 44 333 | 47,30 км² | ||
| 10. | 44 325 | 11,13 км² | ||
| 11. | 43 164 | 26 км² | ||
| 12. | 42 239 | 32,78 км² | ||
| 13. | 42 150 | 17,24 км² | ||
| 14. | 40 297 | 13,18 км² | ||
| 15. | 39 992 | 14,35 км² | ||
| 16. | 35 455 | 26,19 км² | ||
| 17. | 32 818 | 13,19 км² | ||
| 18. | 31 047 | 34,80 км² | ||
| 19. | 28 564 | 28,21 км² | ||
| 20. | 27 896 | 23,42 км² | ||
| 21. | 26 841 | 20,80 км² | ||
| 22. | 24 414 | 19,64 км² | ||
| 23. | 23 140 | 5,76 км² | ||
| 24. | 22 399 | 22,09 км² | ||
| 25. | 21 900 | 18,93 км² | ||
| 26. | 21 817 | 11,60 км² | ||
| 27. | 21 253 | 19,30 км² | ||
| 28. | 21 166 | 19 км² | ||
| 29. | 21 000 | 24 км² |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Sławomir Wadyl, Pomorze Wschodnie w X wieku. Uwagi na marginesie pracy Błażeja Śliwińskiego, Początki Gdańska: Dzieje ziem nad zachodnim brzegiem Zatoki Gdańskiej w I połowie X wieku, Gdańsk 2009, s. 298.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Atlas historyczny Polski. Mazowsze w drugiej połowie XVI wieku PWN Праверана 2023-01-16 г.
- Mazowsze // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VI: Malczyce — Netreba. — Warszawa, 1885. — S. 188
- szlachta mazowiecka Праверана 2007-03-04 г. Архіўная копія ад 2016-05-07 г.
