Летапіс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
10-ы аркуш Радзівілаўскага летапісу, на якім адлюстраваны паход паўлегендарнага кіеўскага князя Аскольда і легендарнага варага Дзіра на Царград

Летапісрочны, больш менш падрабязны аповед пра падзеі. Аповед пра падзеі кожнага году ў летапісах звычайна пачынаўся словамі: «в лето» (ст.-бел: лето[1]) — адсюль назва — летапіс. У Бізантыі зваліся хронікамі; у Заходняй Эўропе ў Сярэднявеччы аналамі альбо хронікам.

Летапіс зьяўляецца самай раньняй формай гістарыяграфіі, якая падае розныя падзеі ў храналягічным парадку, часта без увагі на форму і стыль мовы. У старажытнасьці і ў Сярэднявеччы найчасьцей пісаліся ў форме ляканічных нататак на палях каляндароў ці сьпісах рухомых сьвятаў. Радзей, як напрыклад у «Annales Regni Francorum», былі распрацаваныя ў літаратурныя апісаньні розных кіруючых дамоў Эўропы.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Лето // Старабеларускі лексікон: Падручны перакладны слоўнік. Менск: Беларускае выдавецтва Таварыства «Хата», 1997. Укладальнікі: Прыгодзіч Мікалай, Ціванова Галіна

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]