Перайсьці да зьместу

Гальвін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Galvin
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Galo + Wino
Іншыя формы
Варыянт(ы) Гайльвін, Гельвін, Галавін
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Ґальвін»

Гальвін (Гайльвін, Гельвін) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Гальвін, Гайлвін, Гайлавіна або Гельвіна (Galvin, Gailwin[1], Geilawina[2], Gelwina[2]) — імя германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова -гайл- (-гал-, -гел-) (імёны ліцьвінаў Відзігайла, Інгела, Монтгайла; германскія імёны Widigail, Ingeila, Montigel) паходзіць ад гоцкага і бургундзкага gails 'жвавы, свавольны, ганарысты', а аснова -він- (імёны ліцьвінаў Бутвін, Монтвін, Радавін; германскія імёны Butwin, Mondawin, Radowin) — ад гоцкага wins 'сябар'[4].

Германскае паходжаньне імя Гелавін сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[5].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Gedemyn Gelwyn (1540 год)[6]; Jan Pawłowicz Mowgird z Gajlwin (1690 год)[7]; Zophia Gałowinowa (1701 год)[8]; Marianna Galwin (1815 год)[9]; Jerzy Galwinowicz (1827 год)[10]; Jan Aloizy Galwiniewicz (1839 год)[11].

Гальвіновіч (Galwinowicz) — прозьвішча, гістарычна зафіксаванае на тэрыторыі цяперашняй Летувы[12].

У Эйшыскай парафіі існавалі вёска і фальварак Гальвінішкі (Galwiniszki)[13].

  1. ^ Patronyme JALLOUIN, Filae.com: Genealogy
  2. ^ а б Kempe H. Was ist deutsch an den Deutschen oder vom Ursprung der Deutschen und ihrer Sprache // Tannenberg-Jahrbuch, 1938. S. 17.
  3. ^ Ray O. Vore navne: en etymologisk navnebok med fyldige utredninger. — Chicago, 1944. S. 138.
  4. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  5. ^ Schmittlein R. Les noms d’eau de la Lituanie (suite) // Revue internationale d’onomastique. Nr. 2, 1964. P. 84.
  6. ^ Kiseliūnaitė D. Klaipėdos krašto toponimai. Istorinis ir etimologinis registras. — Vilnius, 2020. P. 86.
  7. ^ Metryka Litewska. Rejestry podymnego Welkiego Ksiestwa. Księstwo Żmudzkie 1690 r. — Warszawa, 2009. S. 49.
  8. ^ Kryniczyn lata 1697—1703 rejestr chrztów kościelnych
  9. ^ Wilno św. Filipa i Jakuba, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
  10. ^ Suderwa, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
  11. ^ Mejszagoła, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
  12. ^ Lietuvių pavardžių žodynas. T. 1. — Vilnius, 1985. P. 618.
  13. ^ Parafia ejszyska w 1843 r., Genealogia Wileńszczyzny