Бінгель
Выгляд
Бінгель лац. Bingiel / Binhiel | |
Bengel | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Ben + Gelo |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Бінгель» |
Бінгель — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Бэнгель (Bengel) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова бін- (бен-) (імёны ліцьвінаў Беніка, Бінель, Бімунт; германскія імёны Bennico, Benilo, Bemund) паходзіць ад стараверхненямецкага bina 'пчала'[2] або ёсьць скаротам асновы берн- (бірн-)[3], а аснова -гайл- (-гал-, -гел-) (імёны ліцьвінаў Відзігайла, Інгела, Монтгайла; германскія імёны Widigail, Ingeila, Montigel) паходзіць ад гоцкага і бургундзкага gails 'жвавы, свавольны, ганарысты'[4].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Andrzej Bingielewicz (1806 год)[5]; Bingel (канец XIX ст.)[6].
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Kapff R. Deutsche Vornamen: mit den von ihnen abstammenden Geschlechtsnamen sprachlich erläutert. — Nürtingen am Neckar, 1889. S. 23.
- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 58.
- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 54.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ^ Liszkowo, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego
- ^ Spis mieszkańców parafii marcinkańskiej w końcu XIX w., Genealogia Wileńszczyzny